3 траўня 2024, Пятніца, 21:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўразвяз выставіў Грэцыі ультыматум пра памежны кантроль

1
Еўразвяз выставіў Грэцыі ультыматум пра памежны кантроль
Фота: AP/FOTOLINK/EAST NEWS

Еўрапейскі Звяз даў грэцкім уладам тры месяцы на тое, каб выправіць сістэму памежнага кантролю.

У адваротным выпадку іншыя краіны ў шэнгенскай зоне закрыюць межы з Грэцыяй на тэрмін да двух гадоў, паведамляе BBC.

У праекце дакладу Еўрапейскай камісіі, пра які стала вядома два тыдні таму, гаварылася, што Грэцыя "сур'ёзна грэбуе" сваімі абавязкамі ў кантролі вонкавых межаў свабоднай шэнгенскай зоны.

Гэтая пастанова можа прывесці да прыпынення дзеяння шэнгенскай дамовы ў іншых краінах. Некаторыя краіны Еўразвязу ўжо ўвялі часовыя захады памежнага кантролю.

У Грэцыю летась прыехала больш за 850 тысяч мігрантаў і ўцекачоў. З пачатку 2016 года з Турцыі прыбыло яшчэ 80 тысяч чалавек.

Барацьба з кантрабандай людзей

У чацвер NATO абвясціла аб планах размяшчэння ў Эгейскім моры вайсковых караблёў, якія будуць змагацца з кантрабандыстамі, што нелегальна перавозяць людзей.

Большасць мігрантаў выкарыстоўваюць Грэцыю ў якасці транзітнага пункта, далей з'яжджаючы ў Нямеччыну і краіны паўночнай Еўропы. Нямеччына ды іншыя еўрапейскія краіны незадаволеныя тым, што Грэцыя не ў стане абмежаваць гэтую плынь.

Згодна з 26 артыкулам Шэнгенскага пагаднення аб свабодзе перамяшчэння, краіны-ўдзельніцы маюць права ўжываць захады памежнага кантролю тэрмінам не больш чым на два гады - "пры наяўнасці выключных абставінаў".

Аднак будучыня Шэнгенскага пагаднення ўжо пад пытаннем: Вугоршчына адгарадзіла плотам межы з Сербіяй, Харватыяй і Славеніяй; а Нямеччына, Аўстрыя, Данія, Швэцыя, Нарвегія і Францыя аднавілі памежны кантроль.

28 краін Еўрапейскага Звязу пакуль не змаглі выпрацаваць агульны механізм размеркавання мігрантаў, які дазволіў бы аслабіць нагрузку на Грэцыю і Італію, куды многія з іх прыбываюць. Пакуль змаглі размеркаваць толькі невялікую колькасць людзей, прычым некаторыя краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы наогул адмаўляюцца іх прымаць.

Тым часам з Турцыі прыбывае плынь уцекачоў ад сірыйскай вайны. Апрацоўка прашэнняў аб наданні прытулку ідзе павольна, і цэнтры прыёму ўцекачоў перапоўненыя.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках