26 красавiка 2024, Пятніца, 3:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цэнтрабанк Расеі рыхтуецца да нафты за $25

8
Цэнтрабанк Расеі рыхтуецца да нафты за $25
Фота: AFP

Банк Расеі можа закласці ў абноўлены сцэнар рызыкі на 2016 год кошт нафты $25 за барэль.

Базавы сцэнар ЦБ можа разлічыць зыходзячы з кошту $35 за барэль, што цяпер з'яўляецца стрэсавым сцэнаром, піша РБК.

«Калі я правільна памятаю, $25 за барэль ў 2016 годзе - сярэднегадавы кошт і, адпаведна, $35 - у наступныя два гады. У базавым сцэнары $35 у 2016 годзе – сярэднегадавы кошт, і потым $45. Розніца досыць істотная», - сказаў у пятніцу, 12 лютага, першы намеснік старшыні ЦБ Дзмітрый Тулін журналістам (цытата з «Інтэрфаксу»), дадаўшы, што гэта папярэднія лічбы, удакладнены макрапраагноз ЦБ пададуць у сакавіку.

Раней кіраўнік дэпартамента грашова-крэдытнай палітыкі ЦБ Ігар Дзмітрыеў казаў, што Банк Расеі пакуль не бачыць патрэбы пераглядаць рызыкоўны сцэнар. Адказваючы на пытанні, да якіх значэнняў можа апусціцца кошт нафты, Ігар Дзмітрыеў сказаў: «Такіх адзнак няма. Мы дапускаем, што кошт можа быць у рамках сцэнара рызык і ніжэй заяўленых $35 за барэль, але канкрэтнай ацэнкі няма. Для мэт сцэнара такой патрэбы няма» (цытата з «Інтэрфаксу»).

Ён адзначыў, што ў сцэнары рызыкі магчымае ўзмацненне жорсткасці грашова-крэдытнай палітыкі, але гэта не абавязкова азначае падвышэнне ключавой стаўкі. «У пэўных умовах і захаванне стаўкі нязменнай можа з'яўляцца узмацненнем, што мы, увогуле, у інтэрпрэтацыі ўдзельнікаў рынку бачылі ў другім паўгоддзі», - сказаў Дзмітрыеў.

Цяпер сцэнар рызыкі Банка Расеі разглядае сярэднегадавы кошт нафты $35 за барэль. Параметры стрэсавага сцэнару макраэканамічнага развіцця ЦБ упершыню раскрыў у снежні 2015 года. «У нашых разліках для рызыкоўнага сцэнара мы разлічваем нафту на ўзроўні блізу $5 за барэль. Пры рэалізацыі гэтага сцэнара падзенне ВУП у 2016 годзе складзе 2-3%, інфляцыя будзе амаль 7%», - казала кіраўніца ЦБ Эльвіра Набівуліна на прэс-канферэнцыі аб выніках пасяджэння рады дырэктараў 11 снежня 2015 года.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках