27 красавiка 2024, Субота, 1:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бязмытныя ліміты на пасылкі: у Расеі – 1 000 €, Малдове - 300€, Грузіі - 125€

14
Бязмытныя ліміты на пасылкі: у Расеі – 1 000 €, Малдове - 300€, Грузіі - 125€

У Беларусі ў красавіку ўвядуць новыя ліміты на атрыманне міжнародных адпраўленняў.

Цяпер тыя, мытны кошт якіх перасягае 22 еўры, а вага - 10 кг, будуць абкладацца падаткам 30% (але не менш за 4 еўры за кг). Раней абмежаванне складала 200 еўра і 31 кг, нагадвае udf.by.

Якія ліміты на бязмытнае атрыманне міжнародных пасылак у нашых суседзяў?

Ва Украіне мыта не накладаецца на пасылкі з-за мяжы, якія каштуюць менш за 150 еўраў. Цікава, што колькасць такіх пасылак можа быць неабмежаванай. У выпадку перавышэння ліміту і вагі мыта разлічваецца 10% + ПДВ на кошт перавышэння.

У Расеі падаткам не абкладаецца пасылка, якая прыходзіць з-за мяжы на адзін адрас раз на месяц, яе агульны кошт павінен быць менш за 1 000 еўра, а вага - менш за 31 кг. Пры перавышэнні гэтых лімітаў трэба будзе заплаціць 30% мыты ад сумы перавышэння, але не менш за 4 еўры за кг.

Для жыхароў Літвы, Польшчы і Латвіі бязмытныя ліміты на замежныя камерцыйныя пасылкі - 22 еўры.

"Да 22 еўраў аплат няма, калі ў гэтай пасылцы няма акцызнага тавару. Гэта не толькі тытунёвыя вырабы, алкаголь і парфумерныя вырабы", - кажа прадстаўніца літоўскай мытні.

Для прыватных пасылак (ад адной фізічнай асобы іншай) кошт крыху вышэйшы - 45 еўраў. Калі кошт паштовага адпраўлення большы, ён будзе абкладацца падаткам на дададзеную вартасць (ПДВ). У Літве, напрыклад, ён роўны 21%.

Распавядае прадстаўніца польскага мытнага камітэта:

"Калі пасылка ацэньваецца менш як 150 еўраў, яна вызваляецца ад мытнага падатку, але на яе ўсё адно накладаецца ПДВ. У Польшчы ён роўны 23%".

Калі кошт пасылкі перасягае 150 еўраў, да ПДВ дадаецца яшчэ і ўвазная мыта, а таксама расходы мытных пасярэднікаў або паштовых дэкларантаў. У Літве гэтая мыта роўная 2,5%, у Польшчы залежыць ад катэгорыі тавару - ад 3% да 8%.

У нашых суседзяў з Еўразвязу няма абмежаванняў у вазе і колькасці паштовых адпраўленняў.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках