3 траўня 2024, Пятніца, 21:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Spiegel: Расея пачала наземную аперацыю ў Сірыі

11

Расейскія вайскоўцы бяруць удзел у наземнай аперацыі ў Сірыі, падтрымліваючы войскі рэжыму Башара Асада.

Пра гэта паведамляе Spiegel са спасылкай на групу інтэрнэт-актывістаў на чале з блогерам Русланам Лявіевым.

Паводле інфармацыі блогераў, расейскія жаўнеры ўдзельнічаюць у наступальнай аперацыі войскаў Асада ў правінцыі Латакія, якая мяжуе з Турцыяй, піша ЛІГА.net.

Актывісты апублікавалі відэа, на якім сірыйскія журналісты пытаюцца расейскага афіцэра аб ягонай ацэнцы дзеянняў войскаў Асада. "У час майго знаходжання тут нацыянальныя сілы абароны не страцілі ніводнай пазіцыі, таму мая ацэнка - выдатна", - сказаў афіцэр.

Выданне мяркуе, што відэа было знятае ля сірыйскага горада Сальма.

На другім відэа зафіксавана выкарыстанне расейскіх гармат тыпу Мста-Б. Пры гэтым выразна чутныя каманды на расейскай мове: "номер два, готов, огонь".

Узбраенне такога тыпу не выкарыстоўваюць урадавыя войскі, адзначае выданне.

Нагадаем, сёння кіраўнік Дзярждэпартамента ЗША Джон Кэры пра вынікі канферэнцыі аб бяспецы ў Мюнхене паведаміў, што лідары краін, якія падтрымліваюць антытэрарыстычны курс у Сірыі, узгаднілі ўвядзенне цягам тыдня рэжым спынення агню ў краіне.

Учора, 11 лютага Саудаўская Арабія прыняла "канчатковую і беспаваротную" пастанову адправіць наземныя войскі ў Сірыю для ўзмацнення барацьбы з баевікамі Ісламскай дзяржавы.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках