4 траўня 2024, Субота, 2:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС Літвы: Мусібыць, ЕЗ здыме санкцыі з беларускіх улад

18
Кіраўнік МЗС Літвы: Мусібыць, ЕЗ здыме санкцыі з беларускіх улад
Лінас Лінкявічус

У гэтым выпадку трэба згода ўсіх краін ЕЗ.

Міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус сказаў, што на сустрэчы міністраў замежных спраў краін Еўразвязу, якая адбудзецца 15 лютага, мусіць, пастановяць не падаўжаць санкцыі ў дачыненні да Беларусі, бо супраць іх падаўжэння выступае некалькі краін ЕЗ, піша ru.DELFI.lt.

Санкцыі ў дачыненні да Беларусі афіцыйна не дзейнічаюць з кастрычніка 2015 года, аднак тады міністры ЕЗ пастанавілі замарозіць санкцыі на 4 месяцы і прыняць канчатковую пастанову ў лютым 2016, пасля ацэнкі прагрэсу Менску ў сфэры забеспячэння дэмакратыі і правоў чалавека.

"З таго, што я цяпер чую, з пазіцыі краін бачу, што яны (санкцыі, - ELTA) не будуць падоўжаныя, - сказаў Лінкявічус. - У гэтым выпадку трэба згода ўсіх краін ЕЗ, толькі так былі б падоўжаныя санкцыі. Калі супраць выступае хаця б адна краіна, санкцыі не падоўжаць".

Адна з краін, якія выступаюць супраць падаўжэння санкцый - Аўстрыя, яе генеральны сакратар МЗС Аўстрыі Міхаэль Лінгарт публічна заявіў, што Вена не падтрымае працяг санкцый у дачыненні да Беларусі. На саміце міністраў краін ЕЗ пастановы прымаюцца з агульнай згоды ўсіх краін.

У кастрычніку пастанавілі замарозіць санкцыі, якім ліквідуецца забарона на прыезд 170 беларускіх чыноўнікаў у ЕЗ і здымалі санкцыі з выкарыстання сродкаў трох кампаній. Захавалася дзеянне эмбарга ЕЗ на зброю, акрамя таго, не знялі забарону на перасоўванне прадстаўнікоў спецслужбаў Беларусі, якіх падазраюць у дачыненні да знікнення палітычных апанентаў.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках