23 красавiка 2024, aўторак, 18:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эканамісты пра скандальны ўказ №40: Трэба мяняць усю мадэль улады

42
Эканамісты пра скандальны ўказ №40: Трэба мяняць усю мадэль улады
ФОТА З САЙТА JIMCDN.COM

Забарона імпарту толькі пагоршыць сітуацыю ў Беларусі.

Чарговае ноу-хау атрымала Беларусь замест падатку на выезд з краіны, які абмяркоўваўся ўладамі два гады таму. Як працуе ўказ Лукашэнкі № 40?

Новыя абмежаванні ўводзяцца на тавары асабістага карыстання, якія беларусы замаўляюць за мяжой ці прывозяць самі. З 11 красавіка, калі беларус будзе закупляцца за мяжой часцей, чым раз на тры месяцы, то бязмытна ён зможа прывесці дадому рэчаў не на паўтары тысячы еўра, як раней, а толькі на 300. Замежную пасылку можна будзе бязмытна зрабіць не даражэйшай за €22.

Розніца паміж дазволенымі ды і фактычным сумамі будзе абкладацца 30-адсоткавым падаткам, плюс €5 мыт. Паводле статыстыкі Мытнага камітэта, на сённяшні дзень блізу траціны беларусаў, якія вяртаюцца на радзіму праз мяжу, вязуць адтуль тавараў на суму больш за трыста еўра. На думку прафесара эканомікі Леаніда Злотнікава, урад кіруецца наступнай логікай.

«У іх дзве мэты. Па-першае ў краіне мала валюты - хочуць стрымаць яе адток. Потым хочуць падтрымаць прадпрыемствы ўласнай прамысловасці», - сказаў эканаміст у інтэрв'ю Белсату.

Пры гэтым спецыяліст прадказвае, што захады, абраныя для дасягнення гэтых метадаў, контрпрадуктыўныя.

«Тапельцу ўсё роўна, колькі над ім вады. Хто вывучаў міжнародную эканоміку, той ведае тэорыю Рыкарда, якая ясна паказвае, што любое імпартазамяшчэнне паніжае ўзровень жыцця насельніцтва ў краіне. Чыноўнікі спачатку змагаліся з вывазам, цяпер яны змагаюцца з увозам. Гэта іх працы, але карысці краіне яна не дае», - упэўнены Злотнікаў.

Спецыяліст тлумачыць: тарыфы на імпарт шкодзяць не толькі кашальку спажыўцоў, калі не даюць набыць танны тавар, але і айчыннай прамысловасці - пазбаўляючы яе канкурэнтнай матывацыі да ўдасканалення.

Праблема, аднак, у тым, канстатуюць спецыялісты, што захады ўладаў Беларусі накіраваныя не на доўгатэрміновае пераадоленне крызісу, а на барацьбу з яго асобнымі праявамі.

«Трэба мяняць усю мадэль - і эканамічную, і палітычную. У нас жа планавая эканоміка, Лукашэнка ўвесь час падкрэслівае, што ніякіх рынкавых рэформаў не будзе, што ён будзе верны прынцыпам планавай эканомікі», - нагадаў экспэрт.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках