Кэры прыстрашыў уводам замежных войскаў у Сірыю
7- 13.02.2016, 13:11
- 20,860
Уводам «дадатковых наземных войскаў» у Сірыю прыстрашыў дзяржсакратар ЗША Джон Кэры.
Ён сказаў, што гэта адбудзецца, калі Дамаск не выканае мюнхенскіх пагадненняў аб спыненні агню, паведамляе Немецкая волна.
«Калі рэжым Асада не выканае сваіх абавязанняў, а іранцы і расейцы не прымусяць Асада выканаць тое, што яны абяцалі, то чальцы сусветнай супольнасці, безумоўна, не будуць проста сядзець, як дурні, і назіраць за гэтым. Будуць актывізаваныя захады, з мэтай аказаць больш моцны ціск на іх», - сказаў Кэры ў інтэрв'ю арабскай тэлекампаніі OrientTV, апублікаваным у суботу, 13 лютага.
Пры гэтым Кэры падкрэсліў, што існуе магчымасць таго, што ў Сірыі з'явяцца «дадатковыя наземныя войскі».
Прэзідэнт ЗША Барак Абама выключыў адпраўку амерыканскіх сухапутных войскаў у Сірыю, аднак Сірыя ў лютым прапанавала накіраваць у гэтую краіну сваіх вайскоўцаў для барацьбы з тэрарыстычнай групоўкай «Ісламская дзяржава» (ІД).
На пасяджэнні Міжнароднай групы падтрымкі Сірыі ў Мюнхене ў ноч на 12 лютага пастанавілі, што на працягу тыдня ў грамадзянскай вайне ў Сірыі павінен увайсці ў дзеянне рэжым спынення агню.