26 красавiка 2024, Пятніца, 4:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Да блакады расейскіх фур далучылася Сумшчына

29

У Сумах актывісты падтрымалі ўсеўкраінскую акцыю і далучыліся да блакавання праезду расейскіх фур.

Пра гэта паведамілі актывісты «Карпацкай Сечы» на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку», інфармуе charter97.org.

«Сумы далучыліся да блакады расейскіх фур!

Усіх неабыякавых сумчан заклікаюць удзельнічаць у бестэрміновай акцыі і пад'язджаць на блокпост на праспекце Курскім на выездзе з Сум. Гэта ўжо 10-ы рэгіён!

Мы пераможам!»- гаворыцца ў паведамленні.

Як паведамляў сайт charter97.org, раней такая акцыя пачалася на ўездзе ў Закарпацкую вобласць, праз якую фуры павінны ехаць у Славакію і Вугоршчыну. Таксама актывісты са Львоўшчыны і Валыні блакуюць расейскія грузавікі.

Акцыя адбываецца на фоне таго, што Польшча забараніла ўезд на сваю тэрыторыю расейскаму грузавому транспарту. Таму фуры, якія ехалі з Расеі ў ЕЗ праз Беларусь, пачалі заязджаць на Украіну на Валыні, каб патрапіць з Закарпацця ў Славакію або Вугоршчыну.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках