3 траўня 2024, Пятніца, 8:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Някляеў - прадпрымальнікам: Звернемся да ЕЗ, каб не здымаў санкцыі з афіцыйнага Менска

5
Някляеў - прадпрымальнікам: Звернемся да ЕЗ, каб не здымаў санкцыі з афіцыйнага Менска
УЛАДЗІМІР НЯКЛЯЕЎ

Удзельнікі мітынгу 15 лютага запатрабавалі ад ЕЗ пакінуць санкцыі супраць Лукашэнкі ды ягоных чыноўнікаў.

15 лютага а 12 гадзіне прадпрымальнікі сабраліся на мітынг на Кастрычніцкай плошчы ў Менску. Удзел у акцыі ўзялі 1000 чалавек.

На плошчы разгарнулі першыя плакаты і расцяжкі «Працу!», «222 - рост беспрацоўя», «За свабоду прадпрымальнікаў». Сярод удзельнікаў акцыі - лідары апазіцыі Уладзімір Някляеў, Мікалай Статкевіч, Анатоль Лябедзька, паведамляе «Радыё Свабода».

«Мы маем права на працу! Дайце нам работу! Вы указам №222 пазбавілі нас гэтага права. У рэгіёнах няма працоўных месцаў», - заявіла адна з прадпрымальніц, выступаючы на прыступках Палаца Рэспублікі.

Адзін з прадпрымальнікаў нагадаў словы Лукашэнкі аб тым, што іх называюць бандытамі. «Мы - не бандыты», - заявіў ён.

Лідар прадпрымальніцкага руху Алесь Макаеў звярнуўся да Лукашэнкі з патрабаваннем папрасіць прабачэння перад дробнымі бізнэсоўцамі.

Уладзімір Някляеў у сваім выступе прапанаваў прыняць зварот да кіраўнікоў ЕЗ, каб яны не здымалі санкцыі з афіцыйнага Менска.

Людзі прагаласавалі за гэты зварот узняццем рук.

Раней Лукашэнка фактычна выказаўся супраць патрабаванняў індывідуальных прадпрымальнікаў: улады не збіраюцца касаваць указ №222, праз які ў Беларусі паўтара месяца пустуюць рынкі і гандлёвыя цэнтры.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках