17 траўня 2024, Пятніца, 5:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яўген Вапа: Аналагічныя захады беларускае МЗС ужывае супраць «Радыё Рацыя» і «Белсата»

7
Яўген Вапа: Аналагічныя захады беларускае МЗС ужывае супраць «Радыё Рацыя» і «Белсата»
Яўген Вапа
Фота: racyja.com

Спыніць падтрымку сайта charter97.org патрабуе ад польскіх уладаў Міністэрства замежных спраў Беларусі.

Адзін з супрацоўнікаў міністэрства паведаміў на ўмовах ананімнасці галоўнай рэдактарцы сайта Наталлі Радзінай, што беларускія ўлады спрабуюць спыніць дзейнасць незалежнага партала. Унутры самой краіны плануецца блакаванне рэсурсу для інтэрнэт-карыстальнікаў, а на замежным «фронце» беларускае МЗС патрабуе ад еўрапейскіх урадаў і фондаў спыніць фінансавую падтрымку сайта charter97.org. Паколькі рэдакцыя сайта цяпер працуе з Варшавы, то асабліва ціснуць на ўлады Польшчы.

У інтэрв'ю «Радыё Рацыя» Наталля Радзіна заявіла, што гэтыя дзеянні не ў апошнюю чаргу звязаныя з поўным здыманнем санкцый Еўразвязу ў дачыненні да афіцыйнага Менска:

- Беспакаранасць правакуе нахабства. Рэжым ужо патрабуе спыніць падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасці. Мы бачым, што цяпер сапраўды ідзе скарачэнне падтрымкі беларускім дэмакратычным сілам, няўрадавым арганізацыям, незалежным СМІ. Хоць сёння дапамога дэмакратычнай супольнасці ў Беларусі неабходная як ніколі – у варунках дыктатуры працаваць таксама складана, а яшчэ ўзмацніўся ўплыў расейскай прапаганды. Таму праца незалежных беларускіх СМІ надзвычай важная для Беларусі.

Старшыня праўлення «Радыё Рацыя» Яўген Вапа паведаміў, што аналагічныя захады беларускае МЗС ужывала таксама ў дачыненні да ягонага радыё і тэлеканала «Белсат», якія вяшчаюць на Беларусь з тэрыторыі Польшчы. Яскравае сведчанне таму - бесперапынны пераслед журналістаў дадзеных СМІ. Аднак нават без акрэдытацыі журналісты паведамляюць аб рэальнай сітуацыі ў краіне.

Наталля Радзіна дадае, што супрацоўнікі сharter97.org сустракаюцца з прадстаўнікамі МЗС Польшчы і іншых ўладных структур, праваабаронцамі і журналістамі гэтай краіны, тлумачаць рэальную сітуацыю ў Беларусі, а таксама тое, чаму сайт не можа цяпер працаваць у Беларусі, дзе сітуацыя з правамі чалавека толькі пагаршаецца. «Улічваючы, якія рэпрэсіі сайт зазнае ў Беларусі, працаваць унутры краіны - гэта значыць, рызыкаваць жыццямі журналістаў, а ў працы самога сайта можа ў выніку з'явіцца самацэнзура», - дадае галоўная рэдактарка сайта..

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках