19 траўня 2024, Нядзеля, 17:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улюкаеў назваў крытычнай сітуацыю з бюджэтам Расеі

4
Улюкаеў назваў крытычнай сітуацыю з бюджэтам Расеі
Аляксей Улюкаеў
ФОТА: АЛЯКСАНДР МІРЫДОНАЎ/КОММЕРСАНТ

Турбулентнасць фінансавых рынкаў не дае падстаў чакаць нейкага аднаўлення.

Угоды прыватызацыі дзяржмаёмасці давядзецца праводзіць у надзвычай неспрыяльных умовах, аднак адкладаць іх нельга, улічваючы «крытычную» сітуацыю з выкананнем бюджэту ў 2016 годзе, заявіў міністр эканамічнага развіцця Аляксей Улюкаеў, выступаючы на калегіі Мінэканомразвіцця, паведамляе РБК.

«У 2014-2015 гадах рынак абрынаўся і працягваў падаць, мы чакалі, калі сітуацыя зменіцца. Цяпер прыйшло ўсведамленне, што чакаць больш няма куды. Сітуацыя бюджэтная крытычная, агульная турбулентнасць фінансавых рынкаў не дае падстаў нам чакаць нейкага адскоку, аднаўлення. Выклік у тым, каб правесці не менш якасныя эфектыўныя празрыстыя ўгоды на надзвычай неспрыяльным рынку», - заявіў ён.

Некалькі гадоў таму ўлады навучыліся праводзіць эфектыўныя і празрыстыя ўгоды прыватызацыі, дадаў міністр. Між іншым, у 2011-2013 гадах адбыліся «бліскучыя паводле сусветных стандартаў угоды», заявіў Улюкаеў.

Напярэдадні прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін на сустрэчы з сябрамі ўрада распавёў пра ўмовы вялікай прыватызацыі. Сярод іх - празрыстасць угод і эканамічная мэтазгоднасць продажу дзяржактываў.

Між іншым, Пуцін заявіў пра неабходнасць пазбегнуць захопу прадпрыемстваў канкуруючымі кампаніямі. Акрамя таго, прэзідэнт заклікаў надаваць больш увагі «якасці інвестараў», а таксама адзначыў, што дзяржава павінна захаваць за сабой кантроль над стратэгічна важнымі прадпрыемствамі і не дапусціць сыходу прыватызаваных актываў з расейскай юрысдыкцыі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках