28 траўня 2024, aўторак, 22:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сямашка: Пастаўляць сёння бензін у Расею - працаваць глыбока на страту

26
Сямашка: Пастаўляць сёння бензін у Расею - працаваць глыбока на страту
ФОТА: DELFI

Пастаўкі бензіну ў Расею сёння эканамічна невыгодныя Беларусі, заяўляюць чыноўнікі.

Віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Сямашка пракаментаваў спыненне паставак бензіну на расейскі рынак.

«Для нас пастаўляць сёння бензін у Расею - працаваць глыбока на страту», - заявіў ён журналістам 2 лютага ў Менску на цырымоніі адкрыцця выставы «Электратэх», адказваючы на пытанне БелаПАН. 



«У нас ёсць пагадненне ад 29 траўня 2014 года аб стварэнні ЕАЭС. Там дакладна агаворана: што тычыцца балансу паліўна-энэргетычных рэсурсаў і ўзаемных паставак, яны вядуцца паводле прынцыпу зваротнага адліку», - сказаў Сямашка.

Гэта значыць, растлумачыў ён, калі выявіцца, што кошт пастаўкі нафтапрадуктаў у Расею ніжэйшы за кошты, па якіх можна іх рэалізаваць у Еўропе, то ў беларускага боку ёсць права не весці пастаўкі сабе ў страту.

Беларусь гэтым і кіруецца, падкрэсліў віцэ-прэм'ер. «Сёння кошт сапраўды істотна ніжэйшы, розніца даходзіць да 100 даляраў за тону», - паведаміў Сямашка. Пры гэтым ён дадаў, што «рэнтабельнасць рэалізацыі прадукцыі беларускіх НПЗ вельмі далёкая ад гэтых 100 даляраў».

З іншага боку, адзначыў віцэ-прэм'ер, у Расеі цяпер не адчуваецца дэфіцыту высокаактанавых бензінаў, напрыклад маркі «Еўра-4».

«Расея таксама не стаіць на месцы, іх НПЗ мадэрнізуюцца, укладваюцца грошы. Але мы са сваімі заводамі ледзь-ледзь іх апярэдзілі, сёння ўжо бензін маркі «Еўра-5» выпускаецца і на ААТ «Нафтан», і на Мазырскім НПЗ», - сказаў Сямашка. Ён таксама заўважыў, што ў Расеі цяпер існуе прафіцыт нафтапрадуктаў. Калі падчас пасяўной ці ўборачнай кампаніі на расейскім рынку паўстане дэфіцыт, то Беларусь, магчыма, будзе яго папаўняць, дапусціў Уладзімір Сямашка. Аб спыненні паставак у Расею беларускага бензіну стала вядома на мінулым тыдні. Расейская газета «Вести» са спасылкай на крыніцы ў нафтахімічным комплексе РФ паведаміла, што апошнія пастаўкі расейскім трэйдарам адбыліся ў пачатку студзеня. Іх аб'ём склаў усяго 239 тон, 0,2% ад паставак у студзеня 2015 года (101,6 тыс тон), пры тым, што звычайна доля беларускага бензіну на расейскім рынку складае 3-5%. 29 студзеня намеснік міністра энэргетыкі РФ Анатоль Яноўскі заявіў журналістам, што Мінэнэрга РФ не задаволенае тым, як Беларусь выконвае свае абавязанні ў пастаўках бензіну і прапанавала расейскаму ўраду ўжыць захады на адказ. Экспэрты не выключаюць, што ў якасці захаду на адказ Расея можа скараціць квоты на пастаўку ў Беларусь нафты.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках