21 траўня 2024, aўторак, 21:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грыбаўскайтэ пра Астравецкую АЭС: Мы ўсе памятаем Чарнобыльскую трагедыю

14
Грыбаўскайтэ пра Астравецкую АЭС: Мы ўсе памятаем Чарнобыльскую трагедыю
Даля Грыбаўскайтэ
ФОТА: AP

Прэзідэнтка Літвы мяркуе, што ЕЗ павінен сур'ёзна задумацца аб абмежаванні імпарту электраэнэргіі з Астравецкай АЭС на рынак Еўразвязу.

Бяспека будаванай у Беларусі, ля мяжы з Літвой, Астравецкай АЭС павінна быць клопатам ўсяго Еўразвязу, заявіла прэзідэнтка Літвы Даля Грыбаўскайтэ. Яна адзначае, што ЕЗ павінен вельмі сур'ёзна ацаніць магчымасці і патэнцыйныя інструменты абмежавання імпарту электраэнэргіі з гэтай АЭС на рынак Еўразвязу, піша delfi.lt.

"Усе мы памятаем Чарнобыльскую трагедыю. Небяспечныя АЭС, неадпаведныя міжнародным стандартам бяспекі - пагроза ўсім жыхарам Еўропы. Таму згуртаванымі намаганнямі ЕЗ і ўсёй міжнароднай грамадскасці мы павінны запатрабаваць, каб Астравецкая АЭС адпавядала самым строгім міжнародным стандартам бяспекі, каб была праведзеная незалежная і празрыстая ацэнка ўплыву на навакольнае асяроддзе, праведзеныя ацэнкі рызыкі і бяспекі", - перадаюцца ў прэс-рэлізе прэзідэнцкай адміністрацыі словы Далі Грыбаўскайтэ, якая сустрэлася ў панядзелак у Вільні з віцэ-прэзідэнтам Еўракамісіі Марашам Шэфчавічам, адказным за пытанні энэргетычнага звязу ЕС.

Са слоў прэзідэнткі, Астравецкая АЭС не павінна ствараць дадатковых перашкод ні для вытворчасці электраэнэргіі ўнутры краіны, ні для павышэння эфектыўнасці спажывання або сінхранізацыі Балтыйскіх краін з ЛЭП кантынентальнай Еўропы.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках