2 траўня 2024, Чацвер, 12:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гомельскага журналіста аштрафавалі на 17 мільёнаў за «дзейнасць без акрэдытацыі»

16

Жлобінскі раённы суд пакараў журналіста-фрылансера з Гомеля Канстанціна Жукоўскага штрафам 80 базавых адзінак.

Журналіста абвінавачвалі ў вырабе прадукцыі СМІ без акрэдытацыі на падставе часткі 2 артыкула 22.9 Кодэкса адміністрацыйных правапарушэнняў. Жлобінскія міліцыянты склалі на фрылансера 2 пратаколы за 2 сюжэты на «Белсаце» пад назвамі: «БМЗ без працы і грошай» і «Невясёлая ферма стварае дармаедаў», перадае «Белсат».

Гомельскі журналіст адзначыў, што гэтыя сюжэты маюць сваіх аўтараў, і ён асабіста не пускаў іх у эфір. У лютым фрылансера ўжо каралі: суд Буда-Кашалёўскага раёна спагнаў з яго 40 базавых адзінак - 8 млн 400 тысяч рублёў. У райцэнтры на просьбу мясцовых жыхароў журналіст здымаў відэа аб праблемах на масласырзаводзе, работнікаў якога адправілі ў адпачынак за свой кошт.

20 студзеня 2016 года суд Кармянскага раёна пакараў Жукоўскага штрафам 30 базавых адзінак (6 млн 300 тысяч рублёў). 14 студзеня 2016 года Калінкавіцкі раённы суд аштрафаваў Канстанціна Жукоўскага на 35 базавых адзінак (7 млн 350 тысяч рублёў) за парушэнне артыкула 22.9 КоАП. Міжнародная праваабарончая арганізацыя "Amnesty International" у сваёй справаздачы аб парушэнні правоў чалавека ў Беларусі падала як прыклад судовы пераслед Кастуся Жукоўскага.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках