27 красавiка 2024, Субота, 6:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пакупнікі аўтаканфіскату больш не «патрапяць» на чужыя запазычанасці па BelToll?

5
Пакупнікі аўтаканфіскату больш не «патрапяць» на чужыя запазычанасці па BelToll?
Фота: bluepearlhotelbamenda.com

ДАІ абавязана выдаваць часовыя нумары новым уладальнікам аўто.

Цяпер прадпрыемствы і ІП пры продажы не вырабленых у Беларусі і не зарэгістраваных раней у нас у краіне транспартных сродкаў, прычэпаў, шасі падчас іх дастаўкі пакупніку (або да месца дзяржрэгістрацыі) сваім ходам абавязаны выдаваць часовыя нумары новым уладальнікам.

Гэтыя змены пачалі дзейнічаць згодна з указам Лукашэнкі №349.

Выдача часовых нумароў прадаўцам забяспечваецца МУС на іх заяўкі, распавёў tut.by намеснік дырэктара Дэпартамента гуманітарнай дзейнасці Дзмітрый Шакуноў.

У гандлёвыя арганізацыі Дэпартамента гуманітарнай дзейнасці, якія займаюцца продажам аўтаканфіскату, часовыя нумары на машыны з замежнай рэгістрацыяй ужо паступілі. Іх будуць выдаваць новым уладальнікам адразу пасля аплаты набытай на аўкцыёне машыны.

- Пасля пералічэння неабходных плацяжоў пераможца аўкцыёну можа прама на стаянцы зняць замежныя нумары і прыкруціць наўзамен часовыя, - сказаў намеснік дырэктара ГД «Усходні» Аляксандр Блецька. - Старыя нумары мы забіраем і здаем у ДАІ.

Карыстальнікі платнай дарогі, якія выкарыстоўваюць машыны з масай не больш за 3,5 тоны з часовымі знакамі будуць вызваляцца ад аплаты за праезд па платных дарогах рэспублікі. Гэтая пастанова засцеражэ новых уладальнікаў аўто ад аплаты парушэнняў праезду па платных дарогах старым уладальнікам, як гэта адбылося нядаўна з берасцейкай і мужчынам з Магілёва.

Часовыя нумары пачалі выдаваць і аўтамабільныя дылеры - на новыя аўтамабілі: раней транспарціроўка па платных дарогах аўтамабіля без нумарных знакаў (значыць - не зарэгістраванага на тэрыторыі Мытнага саюза) абкладалася штрафамі за парушэнні BelToll.

Нагадваем, што зарэгістраваць аўтамабіль у ДАІ новы ўладальнік павінен за 10-дзённы тэрмін з моманту набыцця - гэта значыць атрымаць пастаянныя рэгістрацыйныя нумары замест часовых.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках