17 траўня 2024, Пятніца, 15:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Максім Мірны і Трэт Х’юі здабылі перамогу ў тэнісным турніры ў Акапульку

5

Беларус Максім Мірны і філіпінец Трэт Х’юі сталі пераможцамі парнага разраду на турніры ў мексіканскім Акапульку (прызавы фонд - $1,4 млн).

Гэта іх першы сумесны тытул на турнірах пад эгідай Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў, а Мірнага - 49-й за кар'еру, паведамляе карэспандэнт БелТА.

ТРЭТ Х’ЮІ І МАКСІМ МІРНЫ
ФОТА: ATP

У вырашальным матчы беларуска-тагальскі тандэм, пасеяны пад чацвёртым нумарам, сустракаўся з аўстрыйска-нямецкім дуэтам Аляксандар Пея / Філіп Петцшнер і перамог у двух сэтах - 7:6 (7:5), 6:3.

На шляху да фіналу Мірны і Х’юі перамаглі аўстралійскіх тэнісістаў Крыса Гучыёне і Бернарда Томіча - 4:6, 6:3, 14:12, затым узялі верх над польска-мексіканскім дуэтам Марыуш Фірстэнберг / Сант'яга Гансалес - 7:5, 6:2, а ў паўфінале адолелі ў трохсэтавым матчы першую пару турніру калумбійцаў Хуана-Себасцьяна Кабаля і Роберта Фараха - 4:6, 6:3, 10:7. Максім Мірны ў другі раз гуляў у фінале турніру ў Акапульку.

У 2014 годзе ён разам з гішпанскім тэнісістам Фелісіянам Лопесам саступіў аўстралійцу Мэцью Эбдэну і паўднёваафрыканцу Кевіну Андэрсану (3:6, 3:6). Усяго за доўгую спартовую кар'еру 38-гадовы Максім Мірны 92 разы выступаў у фіналах парных турніраў пад эгідай АТП з рознымі партнёрамі і дамогся 49 перамог. Да цяперашняга поспеху Мірны заваяваў свой апошні тытул у кастрычніку 2013 года ў Пекіне ў тандэме з румынам Хорыей Тэкау.

У вырашальным паядынку адзіночнага разраду аўстрыйскі тэнісіст Дамінік Цім (15-ы нумар сусветнага рэйтынгу) падолеў аўстралійца Бернарда Томіча (21) - 7:6 (8:6), 4:6, 6:3. У жанчын перамогу святкавала амерыканская тэнісістка Слоан Стывенс (24), якая перамагла ў фінале славачку Дамініку Цыбулкаву (66) - 6:4, 4:6, 7:6 (7:5).

Будучая пераможца спаборніцтваў у другім раўндзе падолела беларускую тэнісістку Вольгу Гаварцову (89) - 6:4, 6:1. Другая фіналістка Дамініка Цыбулкава ў другім крузе павінна была сустрэцца з Вікторыяй Азаранкай (14), але беларуска не змагла выйсці на корт праз траўму.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках