18 траўня 2024, Субота, 6:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марголін: Усе крэдыты Беларусі будуць «праедзеныя» за пару месяцаў

19
Марголін: Усе крэдыты Беларусі будуць «праедзеныя» за пару месяцаў
ФОТА: THINKSTOCK

Задача ў беларускіх уладаў: дзень прастаяць, ды ноч пратрымацца.

Бо гаворка аб рэформах не ідзе, усе крэдыты Беларусі будуць зноў «праедзеныя» або накіраваны на абслугоўванне старых пазыковых абавязанняў.

Нагадаем, у канцы мінулага тыдня амбасадар Расеі ў Менску Аляксандр Сурыкаў заявіў аб прыняцці пастановы аб выдзяленні Еўразійскім фондам стабілізацыі і развіцця крэдыту Беларусі.

«Пастанова цяпер дасягнутая канчаткова і беспаваротна... Крэдыт паступіць у эканоміку Беларусі ў рамках Еўразійскага фонду», - сказаў Сурыкаў у інтэрв'ю тэлеканалу «Беларусь 1».

Беларусь разлічвае атрымаць крэдыт ЕФСР сумаю 2 мільярды даляраў. Але ці стане беларусам пасля атрымання гэтых сродкаў жыць лягчэй?

З гэтым пытаннем «Ежедневник» звярнуўся да незалежнага эканаміста Льва Марголіна:

- Беларускай эканоміцы гэтыя грошы наогул ніяк не дапамогуць і дачынення да яе ніякага не маюць. Таму што гаворка аб рэфармаванні не ідзе. А калі эканоміку не рэфармаваць, то грошы будуць абавязкова «праедзеныя». У гэтым выпадку новы крэдыт дапаможа пратрымацца Беларусі некалькі месяцаў для таго, каб выплаціць свае абавязанні ў папярэдніх крэдытах.

- І людзям ад крэдыту Еўразійскага фонду лягчэй жыць не стане.

- Так. Абсалютна так.

- Гэта значыць Беларусі трэба надалей адшукваць рэсурсы ў яшчэ большых сумах? Застаецца надзея на МВФ?

- Безумоўна. Бо праз 2 млрд даляраў новага крэдыту, крэдытная нагрузка не памяншаецца. Мы бярэм новыя крэдыты, каб выплаціць старыя. Але і МВФ не дасць так адразу крэдыт. Ён будзе выдавацца часткамі. Прычым выключна пад канкрэтныя абавязанні беларускага боку. Урад атрымае частку крэдытных сродкаў, зробіць справаздачу, што зроблена ў эканоміцы, і толькі затым атрымае наступную частку.

- На што тады спадзяецца беларускае кіраўніцтва? Дзе браць грошы?

- Яно спадзяецца не на грошы, а на тое, што нафта пачне даражэць, адновіцца расейскі рынак і гэтак далей. Зараз задача: дзень прастаяць, ды ноч пратрымацца. Але ўсе эканамісты, прынамсі, незалежныя, мяркуюць, што гэтыя надзеі марныя і ў найбліжэйшыя некалькі гадоў на аднаўленне ранейшага балансу коштаў і інтарэсаў разлічваць не даводзіцца.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках