26 красавiка 2024, Пятніца, 18:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падвойнае ДТЗ пад Горадняй: Мікрааўтобус вынесла на сустрэчную паласу, ад удару загарэлася трэцяе аўто

1

Аварыя адбылася сёння раніцай на трасе Горадня - Азёры.

Там адзін за адным на сустрэчную паласу выехалі два мікрааўтобусы. Адзін з іх перакуліўся ў кювет, іншы сутыкнуўся з сустрэчным аўтамабілем, які ў выніку згарэў. У аварыі загінула жанчына. Інфармацыя пра іншых пацярпелых удакладняецца, паведамляе onliner.by.

ФОТА: ONLINER.BY

Як паведамілі ў ДАІ Гарадзенскай вобласці, спачатку на сустрэчную паласу вынесла мікрааўтобус Ford. Машына з'ехала ў кювет і перакулілася ўверх коламі. Сустрэчны Rover змог пазбегнуць сутыкнення.

Аднак следам за Ford занесла і мікрааўтобус Volkswagen. Яго разгарнула правым бокам, і ён рэзнуўся ў Rover. Ад удару легкавік адкінула таксама ў кювет, і ён загарэўся. Кіроўца паспеў выбрацца, а салон аўто выгараў дашчэнту.

ФОТА: ONLINER.BY

У Volkswagen знаходзіліся кіроўца і пасажырка. Жанчына памерла па дарозе ў лякарню, мужчына знаходзіцца пад наглядам лекараў.

На месцы ДТЗ працуюць экспэрты. Чаму абодва мікрааўтобусы апынуліся на сустрэчнай паласе, высвятляецца.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках