19 траўня 2024, Нядзеля, 14:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рассельгаснагляд папярэдзіў пра небяспеку сыроў з Беларусі

31
Рассельгаснагляд папярэдзіў пра небяспеку сыроў з Беларусі
ФОТА: Рассельгаснагляд

Перавышэнне долі кансерванта Е-251 выяўленае ў прадукцыі чатырох беларускіх заводаў.

На гэтым тыдні парушэнні знойдзеныя ў прадукцыі Камянецкага сыраробнага завода, Бярэзінскага філіяла ААТ «Здравушка-Мілк», Браслаўскага філіяла Глыбоцкага МКК і Капыльскага філіяла Слуцкага сыраробнага камбіната, паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на прэс-службу Рассельгаснагляду.

Рассельгаснагляд тлумачыць, што дадатак Е-251, прадухіляючы развіццё і размнажэнне анаэробных мікраарганізмаў, валодае супрацьмікробнымі ўласцівасцямі. Аднак яго выкарыстанне ў празмерных колькасцях дазваляе нядобрасумленным вытворцам скарачаць вытворчы цыкл і нарошчваць аб'ёмы вытворчасці ў шкоду якасці і бяспекі прадукцыі.

«Празмерная колькасць харчовага кансерванта Е-251 асабліва небяспечная пры захворваннях сардэчна-сасудзістай і страўнікава-кішачнай сістэм. Акрамя таго, што дадатак Е-251 можа выклікаць дысбактэрыёз, прыступ халецыстыту, алергічныя рэакцыі, яго метабаліты валодаюць канцэрагеннымі ўласцівасцямі і здольныя прыводзіць да ўзнікнення і развіцця злаякасных утварэнняў», - гаворыцца ў паведамленні.

«Перавышэнне дапушчальнага ўтрымання дабаўкі Е-251 у сырах беларускай вытворчасці з'яўляецца сур'ёзным парушэннем патрабаванняў тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза «Аб бяспецы малака і малочнай прадукцыі» і «Аб бяспецы харчовай прадукцыі», - заявіў Рассельгаснагляд.

Як паведамляў сайт charter97.org, у апошнія месяцы Рассельгаснагляд часта «бракуе» беларускую малочную прадукцыю. Напрыклад у кастрычніку расейская служба заявіла, што беларускі вытворца сыру замяніў малочны тлушч раслінным.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках