26 красавiка 2024, Пятніца, 8:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З сённяшняга дня праязныя квіткі ў Менску можна купіць з любой даты

6
З сённяшняга дня праязныя квіткі ў Менску можна купіць з любой даты
ФОТА: ONLINER.BY

У Менску з'явіўся яшчэ адзін варыянт аплаты паслуг грамадскага транспарту.

З сённяшняга дня ў продаж паступілі праязныя квіткі на пэўную колькасць паездак з той даты, з якой пажадае кліент. Гэта значыць, што не трэба чакаць пачатку дэкады або месяца, каб абзавесціся пластыкавай карткай. Няўжо ля кас знікнуць традыцыйныя чэргі?

Як паведаміла карэспандэнту Onliner.by намесніца генеральнага дырэктара эканомікі прадпрыемства «Мінсктранс» Ірына Якубоўская, даступныя праязныя на 10, 15 або 30 дзён. У сутнасці, гэта тыя ж варыянты дэкадных праязных, а таксама праязных на паўмесяца і месяц. З адной папраўкай: актываваць іх можна з даты, зручнай для кліента.

Да прыкладу, калі пасажыр купіць сёння праязны на 30 дзён, то зможа абраць пры куплі дату, калі гэты праязны актываваць. На гэта ў яго будзе столькі дзён, колькі праязны квіток будзе сапраўдны, у гэтым выпадку да 5 сакавіка ўключна. Калі праязны квіток будзе на 10 дзён, то і на актывацыю яго адводзяцца гэтыя ж 10 дзён. І гэтак далей.

Праязныя квіткі прадаюцца на адзін, два, тры ці чатыры віды транспарту, уключаючы метро.

Зараз ёсць верагоднасць, што знікнуць традыцыйныя чэргі ля шапікаў «Мінсктранса» і метрапалітэна першага дня кожнага месяца або ў пачатку дэкады. У грамадзян з'явілася магчымасць паклапаціцца аб аплаце праезду загадзя.

У планах «Мінсктрансу» ўвесці праязныя тэрмінам да 90 дзён. Разглядаюцца і іншыя варыянты, аднак пра іх пакуль замоўчваецца, бо яны знаходзяцца ў стадыі распрацоўкі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках