5 траўня 2024, Нядзеля, 1:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

45% брытанцаў зноў выказаліся за выхад краіны з ЕЗ

2
45% брытанцаў зноў выказаліся за выхад краіны з ЕЗ

Рэферэндум аб пытанні захавання сяброўства Вялікабрытаніі ў ЕЗ павінен прайсці не пазней за канец 2017 года.

Выхад Вялікабрытаніі з Еўрапейскага Звязу падтрымліваюць 45% жыхароў краіны, сведчаць звесткі новага апытання, паведамляе "Інтэрфакс" са спасылкай на публікацыю ў The Times.

Такім чынам, колькасць тых, хто мяркуе, што Вялікабрытанія не павінна заставацца ў складзе ЕЗ, прыкладна за тыдзень вырасла на 3%.

Пры гэтым 36% рэспандэнтаў мяркуюць, што Вялікабрытанія павінна застацца чальцом Еўразвязу, а астатнія рэспандэнты (19%) пакуль не вызначыліся.

Апытанне было праведзена пасля публікацыі дамоўленасцяў паміж ЕЗ і прэм'ер-міністрам Дэвідам Кэмеранам.

У аўторак кіраўнік Еўрарады Дональд Туск апублікаваў прапановы заканадаўчых рэформам у Еўразвязе, якіх патрабавала Велікабрытанія. Яны будуць разгледжаныя на саміце ЕЗ 18-19 лютага. Перш чым яны могуць быць рэалізаваныя, іх павінны ўхваліць усе дзяржавы Еўразвязу.

Рэферэндум аб пытанні захавання сяброўства Вялікабрытаніі ў ЕЗ павінен прайсці не пазней за канец 2017 года.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках