26 красавiка 2024, Пятніца, 14:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ноў-хаў ад ЖЭСа: ванна на даху замест рамонту

26

Не знайшоўшы грошай на рамонт, камунальнікі зацягнулі на гарышча ванну і паставілі яе пад ваду.

Кемлівасць і знаходлівасць дапамаглі майстрам менскага ЖЭСа ліквідаваць працяканне столі ў шматпавярховіку на вуліцы Красіна, піша onliner.by. Не знайшоўшы грошай на рамонт даху, камунальнікі зацягнулі на гарышча ванну і паставілі яе пад ваду. Пры напаўненні эмаляванай ёмістасці ваду вычэрпваюць вёдрамі і выліваюць на вуліцу. Інавацыйная сістэма безадмоўна працуе ўжо цягам пяці гадоў.

- Учора была навіна пра тое, як дзесьці ў Горадні ЖЭС «адрамантаваў» дах, паставіўшы вёдры на гарышчы. Горадня дробна плавае! У нас у Менску на тэхэтаж зацягнулі ванну, - распавёў жыхар дома №31 па вуліцы Красіна Дзяніс Цвяткоў.

Вада працякае ў тым месцы, дзе труба ліўнестока выходзіць з дахавай пліты. Пры дажджлівым надвор'і ды падчас раставання снегу ванна напаўняецца прыкладна за тыдзень.

- У сябе дома я чую, як там капае вада. Чую, як працаўнікі ЖЭСа перыядычна наведваюцца на гарышча і вычэрпваюць яе. Затым яны выходзяць на пажарную лесвіцу і выліваюць ваду з вышыні 13-га паверха, - распавёў Дзяніс. - Усё гэта прадаўжаецца ўжо гадоў пяць. Да начальніка ЖЭСа звяртаўся неаднаразова. Апошні раз пісаў заяву ў красавіку - рэакцыі ніякай. Увесь час адгаворкі. То «грошай няма», то «няма тэхналагічнай магчымасці». Я на ўсялякі выпадак застрахаваў кватэру і папярэдзіў ЖЭC, што буду разбірацца на іншым узроўні, калі яны бяздзейнічаюць.

Некаторы час таму труба ліўнестока лопнула ў раёне цаглянай сцяны і здарыўся патоп. Прычыну майстры ліквідавалі, а вось даўняя праблема з працяканнем даху так і засталася неразвязанай.

- Пра гэту праблему мы ведаем, але раней развязаць яе не атрымлівалася. Існы рамонт даху ў 31-м доме запланаваны на другі квартал 2016 года, - пракаментаваў сітуацыю начальнік ЖЭСа «Сосны» Павел Туміловіч. - Як даўно пачалося працяканне - сказаць не магу. Пяць гадоў таму я тут не працаваў. Правесці рамонт у 2015 годзе не атрымалася, паколькі ўвесь бюджэт ужо быў размеркаваны. Там справа даволі сур'ёзная. Праблема не ў трубе, а ў самім даху. Трэба здымаць дахавае пакрыццё на плошчы 18-20 квадратных метраў вакол ліўневай трубы, рабіць зноўку сцяжку, гідраізаляцыю. Займацца гэтым будзе альбо падрадная арганізацыя, альбо ЖРЭА.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках