26 красавiка 2024, Пятніца, 18:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Горадні выпадкова знайшлі скарб з залатых манет

21
У Горадні выпадкова знайшлі скарб з залатых манет
ФОТА: GRODNONEWS.BY

Пры рэканструкцыі будынка ў Горадні працаўнікі знайшлі скарб з залатых манет.

Залаты пярсцёнак з гравіроўкай на ўнутраным баку і 11 залатых манет, адчаканеных на мяжы XIX-XX стагоддзяў, выявілі працоўныя ТДА «Прайдбуд» падчас рэканструкцыі будынка, размешчанага на вуліцы Антонава ў Горадні, піша «Гродзенская праўда».

Знаходка выявілася 5 лютага пры разборы ўнутранай сцяны ў будынку: пад велізарным каменем у нішы апынуўся закапаны гліняны гаршчок з залатымі манетамі і пярсцёнкам. Манеты рознай вартасці - 8 штук па 10 рублёў і тры - па пяць. На ўсіх адчаканены профіль Мікалая II.

Як распавёў старшыня ГА «Беларускае нумізматычнае грамадства» Віктар Какарэка, такія залатыя манеты былі ў звароце ў Горадні аж да нямецкай акупацыі. У гэтым квартале апошні скарб быў знойдзены ў 70-х гадах мінулага стагоддзя. На думку суразмоўцы, гэта ашчаджанні нейкай габрэйскай сям'і, якая жыла ў гэтай хаце і прыхаваныя тут падчас Другой сусветнай вайны.

Знаходка ўяўляе пэўную цікавасць і ў матэрыяльным плане - кожная з залатых манет ацэньваецца калекцыянерамі ў кругленькую суму.

Уладальнік дома Валянцін Быкоўскі, які набыў будынак з аўкцыёну ў 2012 годзе і рэканструюе яго пад гандлёва-офіснае памяшканне, расцэньвае знаходку як добры знак:

- Будынак стаіць на скарбе, упэўнены, што мае ўкладанні прынясуць прыбытак, - кажа ён з усмешкай.

Пакуль работы па рэканструкцыі будынка прыпыненыя, праведзены вопіс знойдзенага для далейшай яго перадачы музейным работнікам.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках