26 красавiка 2024, Пятніца, 17:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КНДР можа запусціць ракету са спадарожнікам ужо ў нядзелю

8
КНДР можа запусціць ракету са спадарожнікам ужо ў нядзелю
ФОТА З САЙТА RIDUS.RU

Паўночная Карэя можа запусціць ракету са спадарожнікам раней, чым раней паведамлялі афіцыйныя крыніцы ў Пхеньяне.

Паводле звестак японскага ўрада, ракета можа быць запушчаная не ў перыяд з 8 да 25 лютага, як паведамлялася, а з 7 да 14-а. Паводле некаторых звестак, паведамляюць улады Японіі, запуск можа быць здзейснены ўжо ў нядзелю, паведамляе BBC.

Пхеньян раней афіцыйна праінфармаваў агенцтва ААН аб намеры запусціць спадарожнік назірання за Зямлёй.

Гэта паведамленне выклікала хвалю крытыкі ў суседніх краінах, якія мяркуюць, што такім чынам КНДР мае намер замаскаваць выпрабаванні тэхналогій, неабходных для стварэння ракет далёкага радыусу дзеяння.

Улады Паўднёвай Карэі заявілі, што Пхеньян дорага заплаціць за гэты пуск ракеты.

Міністр абароны Японіі падкрэсліў, што аддасць загад збіць усякую ракету, якая можа зваліцца на тэрыторыю Японіі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках