У Заслаўскiм парку рускамоўныя шыльды замянілі на беларускамоўныя
5- 6.02.2016, 16:33
- 21,699
Парк быў адчнены да Дня беларускага пісьменства.
У заслаўскім дзіцячым парку культуры і адпачынку рускамоўныя шыльды знялілі на беларускамоўныя. Парк быў адчынены ў верасні 2014 года, калі горад прымаў фестываль «Дзень беларускага пісьменства», паведамляе gazetaby.com.
Першапачаткова шыльды былі аформлены па-руску. Гэта выклікала дысананс, бо адкрыццё парка было прымеркавана адмыслова да фестываля.
Праз паўтара года гэтую неадпаведнасць выправілі.