26 красавiка 2024, Пятніца, 5:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Берасці п'яная бяспраўніца выбіла шкло ў аўтамабілі ДАІ

7
У Берасці п'яная бяспраўніца выбіла шкло ў аўтамабілі ДАІ
ФОТА З САЙТА ULLICA.RU

Затрыманая ДАІ за язду ў нецвярозым выглядзе 22-гадовая жыхарка Маларыцкага раёна, якая не мела правоў кіроўцы, спрабавала збегчы праз акно.

Інцыдэнт адбыўся ў горадзе над Бугам рана раніцай 6 лютага, паведамляе «Еўрарадыё» са спасылкай на прэс-службу ДАІ Берасцейскай вобласці.

Блізу паловы пятай на вуліцы Піянерскай увагу супрацоўнікаў ДАІ прыцягнуў аўтамабіль «Фольксваген Пола». Кіроўца неадэкватна сябе паводзіў - «пятляў» па дарозе з боку ў бок. Потым машына раптам спынілася на прыпынку грамадскага транспарту «Кіеўская». Інспектары паспяшаліся да аўтамабіля, дзе ўбачылі за стырном маладую дзяўчыну, ад якой пахла алкаголем.

Прад'яўляць пасведчанне кіроўцы і дакументы на аўтамабіль дзяўчына катэгарычна адмовілася, сказаўшы, што машыну «ўзяла пакатацца ў маладога чалавека». Аказалася, што «Пола» належыць аднаму з берасцейскіх прадпрыемстваў. Гаспадар у гэты час быў «недаступны».

Дзяўчына паводзіла сябе агрэсіўна, а пасля таго як яе пасадзілі на задняе сядзенне патрульнага аўтамабіля, яна вырашыла збегчы, выбіўшы нагамі шкло. Аднак уцёкі не атрымаўся. Пасля выкліку следча-аператыўнай групы, дзяўчыну даставілі ў наркалогію, дзе ў яе выявілі 0,87 праміле алкаголю.

Як высветлілася, «хуліганка» - 22-гадовая жыхарка Маларыцкага раёна, якая ніколі не мела пасведчання кіроўцы. Начное падарожжа для яе скончылася ў Маскоўскім РАУС. У дачыненні да дзяўчыны былі складзеныя адразу 3 адміністрацыйныя пратаколы - за п'яную язду, знаходжанне за рулём без права кіравання і непадпарадкаванне законнаму патрабаванню службовай асобы.

Аўтамабіль быў пастаўлены на штрафную стаянку.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках