26 красавiка 2024, Пятніца, 4:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуская бытавая тэхніка губляе ўкраінскі рынак

43
Беларуская бытавая тэхніка губляе ўкраінскі рынак
ФОТА З САЙТА ATLANT-BT.RU

Суадносіны «кошт - якасць», відавочна, не на карысць беларускіх вытворцаў.

За апошнія тры месяцы значна скараціліся продажы прадукцыі «Атланта», «Гефеста» і «Белвара», паведамляе «Радыё Рацыя».

Яшчэ паўтара года таму беларускія лядоўні «Атлант» займалі 10-12% украінскага рынку. Пральныя машыны «Атланта» займалі, адпаведна, блізу 4-5% рынку. Невялікі, але пастаянны адсотак украінцаў былі пакупнікамі мікрахвалёвых печаў, газавых і электрычных пліт, фенаў і электрычных мясасечак беларускай вытворчасці.

Падобна на тое, што цяпер «Атланту», «Гефесту» і «Белвар» наогул давядзецца сыходзіць з Украіны. Прычына не толькі ў эканамічным крызісе і падзенні попыту. Украінскі рынак перанасычаны тэхнікай карэйскіх, японскіх і еўрапейскіх брэндаў, пры гэтым суадносіны «кошт - якасць», відавочна, не на карысць беларускіх вытворцаў.

Аналітыкі рынку мяркуюць, што ў такіх жорсткіх умовах той жа «Атлант» можа застацца ва Украіне толькі ў тым выпадку, калі не будзе падвышаць кошты, але ва ўмовах інфляцыі грыўны гэта азначае значныя эканамічныя страты.

Два гады таму ўкраінскі рынак «Атланта» складаў 22,8% экспарту. Цяпер гэтая лічба не дасягае і 10%.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках