29 красавiка 2024, панядзелак, 15:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзярждума Расеі хоча разарваць дамову аб сяброўстве з Турцыяй

12
Дзярждума Расеі хоча разарваць дамову аб сяброўстве з Турцыяй
ФОТА: DUMA.GOV.RU

У расейскім парламенце мяркуюць, што «туркаў трэба выхоўваць».

Дэпутаты Дзярждумы РФ прапаноўваюць дэнансаваць Маскоўскую дамову аб сяброўстве і братэрстве, якая была падпісаная 16 сакавіка 1921 года ўрадамі РСФСР і Вялікага народнага сходу Турцыі. Такая прапанова паступіла прэзідэнту РФ Уладзіміру Пуціну і кіраўніку МЗС РФ Сяргею Лаўрову ад намесніка старшыні ЦК КПРФ Валерыя Рашкіна і сакратара ЦК КПРФ Сяргея Абухава, паведамляе сайт liga.net.

У сваім лісце расейскія камуністы паказваюць на «паслядоўную лінію агрэсіўных паводзін Анкары ў дачыненні да Масквы».

«Мяркуем, што цяпер, у варунках нарастання турэцкай агрэсіі, нам трэба юрыдычна прапрацаваць магчымасць прагляду ўсіх нявыгадных для нашай краіны і яе хаўруснікаў расейска-турэцкіх пагадненняў. Анкара павінна разумець, чым можа стацца для яе эскалацыя канфлікту. Толькі гэта можа ацверазіць і ўтрымаць ад новых правакацый», - у духу пуцінскай агрэсіўнай замежнай палітыкі заявіў Абухаў.

Ініцыятыва дэпутатаў КПРФ была падтрыманая і іх калегамі са «Справядлівай Расіі». Паводле слоў дэпутата Алега Пахолкава, Маскоўская дамова была падпісаная «на шкоду інтарэсам Расеі».

«Туркі выставілі вельмі цяжкія ўмовы ў дамове, у тым ліку і пункт аб стварэнні Нагорнага Карабаха», - сказаў ён.

«Але туркаў трэба выхоўваць, усё ў гэтым свеце не вечнае пад месяцам», - дадаў Пахолкаў.

Нагадаем, 24 лістапада 2015 году над Сірыяй быў збіты бамбавік Су-24 ВПС РФ. Прэзідэнт РФ назваў інцыдэнт з самалётам «ударам у спіну, які нанеслі памагатыя тэрарыстаў». Прэзідэнт Турцыі заявіў, што не будзе прасіць прабачэння за збіты самалёт.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках