29 красавiка 2024, панядзелак, 16:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шарль Лінгле ўпершыню выкліканы ў нацыянальную каманду Беларусі

3
Шарль Лінгле ўпершыню выкліканы ў нацыянальную каманду Беларусі
Шарль Лінгле
ФОТА: HCDINAMO.BY

Канадскі нападнік Шарль Лінгле, які атрымаў беларускае грамадзянства ў пачатку 2012 года, упершыню выкліканы ў нацыянальную каманду Беларусі ў хакеі.

33-гадовы нападнік менскага «Дынама» ўдзельнічае ў трэніровачным зборы напярэдадні міжнароднага турніру Slovakia Cup у Славаччыне, паведамляе БелТА.

Цяпер пад кіраўніцтвам Дэйва Льюіса на лёдзе «Мінск-Арэны» падрыхтоўку да турніру вядуць 22 хакеісты:

брамнікі - Дзмітрый Мільчакоў («Дынама», Менск, КХЛ), Аляксандр Барадуля («Юнацтва», Менск), Іван Кульбакоў («Дынама - Бабруйск»), Міхаіл Карнаухаў («Дынама - Маладзечна»); абаронцы - Мікіта Усціненка («Дынама», Менск, КХЛ), Раман Дзюкаў, Крысціян Хенкель (абодва - «Юнацтва»), Аляксандр Яронаў («Гомель»), Ілля Казнадзей («Нёман», Горадня), Уладзіслаў Ганчароў («Дынама - Бабруйск»); нападнікі - Арцемій Чэрнікаў («Дынама - Бабруйск»), Павел Развадоўскі («Юнацтва»), Станіслаў Лапачук («Дынама», Менск), Яўген Саламонаў, Арцём Волкаў, Павел Мусіенка (усе - «Гомель»), Даніла Карабанаў, Ягор Шаранговіч (абодва - «Дынама - Бабруйск»), Арцём Дзямкоў («Шахцёр», Салігорск), Дзмітрый Амбражэйчык, Аляксандр Кулакоў, Шарль Лінгле (усе - «Дынама», Менск).

10 лютага беларуская нацыянальная каманда вылеціць у славацкую Жыліну, дзе 11 лютага згуляе з нацыянальнай камандай Славаччыны (19:00), а 12 лютага - з камандай Швэйцарыі (19:00).

Адзначым, што Шарль Лінгле можа стаць трэцім натуралізаваным канадцам, які згуляе за нацыянальную каманду Беларусі ў хакеі. Першымі двума сталі форвард Джэф Плат і галкіпер Кевін Лаланд, якія атрымалі беларускія пашпарты адначасова з Лінгле.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках