29 красавiка 2024, панядзелак, 15:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

90% прадаванага кантрафактнага алкаголю паступае з Расеі

17
90% прадаванага кантрафактнага алкаголю паступае з Расеі
ФОТА: CRIMEA-WINE.COM

Беларусы піць менш не сталі, проста айчынны алкаголь выцясняецца танным кантрафактам.

У структуры спажывання беларускі алкаголь выцясняецца танным кантрафактам з краін-суседзяў. Пра гэта заявіў першы намеснік старшыні канцэрна «Белдзяржхарчпрам» Ігар Шустаў падчас круглага стала «На сваім полі: як беларускаму вытворцу ўласны рынак не страціць», паведамляе «Наша Ніва».

Са словаў экспэрта, летась спажыванне алкаголю ў краіне значна знізілася - да ўзроўню 2005 года. Пік спажывання алкаголю быў у 2011 годзе - 13 літраў на душу насельніцтва, у 2015 годзе ў папярэдніх звестках ён склаў 9 літраў.

«Гэтым лічбам можна было б радавацца, калі б адлюстроўвалі рэальны стан грамадства. Маўляў, усё большая колькасць людзей адмаўляюцца ад спіртнога і пераходзяць да здаровага ладу жыцця - піць сталі менш. На жаль. Піць у нашай краіне менш не сталі. Толькі ў структуры спажывання беларускі якасны алкаголь замяніў танны кантрафакт з краін-суседзяў, а то і сурагат, небяспечны для здароўя»,. - падкрэсліў Ігар Шустаў.

За апошнія гады з улікам росту акцызу і коштаў аб'ём кантрафактнай прадукцыі, якая ўвозіцца ў нашу краіну, моцна вырас. У той жа Расеі, паводле звестак экспэртаў, кантрафактны алкаголь дасягае 70% рынку.

Са словаў экспэрта, МУС падкрэслівае, што 90% кантрафакта ідзе да нас з Расеі.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках