2 траўня 2024, Чацвер, 0:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гарадзенскага таксіста знайшлі мёртвым у самаходзе

12
Гарадзенскага таксіста знайшлі мёртвым у самаходзе

Уночы ў панядзелак у аўтамабілі таксі ў Гародні выявілі нежывое цела кіроўцы.

- Кіроўца заступіў на змену ў нядзелю ўвечары, прайшоўшы механіка і медыка. Спыніўся на стаянцы ля вуліцы Гаспадарчай, 22 і чакаў замову. Пад тры гадзіны ночы яго выявілі міліцыянты, - распавёў падрабязнасці таго, што адбылося «АўтаГродна» мэнэджар таксі «Сіці» Сяргей Гуцікаў. - Міліцыянты праехалі адзін раз паўз кіроўцу, затым другі - і звярнулі ўвагу, што мужчына абсалютна нерухомы. Калі падышлі, выявілі ўжо нежывое цела. Кіроўцу 36 гадоў. У яго ўжо былі праблемы са здароўем, але медыцынская даведка была з правам найму на працу.

Даведка кіроўцу выдавалася тэрмінам на адзін год. У таксі мужчына працаваў з верасня 2015 года. Падрабязнасці здарэння высвятляюцца.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках