7 траўня 2024, aўторак, 11:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Латвіі плануюць скасаваць расейскую мову ў школах

18
У Латвіі плануюць скасаваць расейскую мову ў школах

Новы ўрад Латвіі пад кіраўніцтвам Марыса Кучынскіса распрацуе план пераходу ўсіх школ на латышскую мову з 1 верасня 2018 года.

Гэта абавязанне ўключанае ў канчатковы праект урадавай дэкларацыі, паведамляе Delfi.lv.

У дакуменце адзначаецца, што партнёры ў кааліцыі прынялі да ведама асобную думку нацыянальнага аб'яднання VL-«Тевземей ун Бривибай»/ДННЛ (якое ўваходзіць у склад урадавай кааліцыі) аб тым, што пачаць пераход на навучанне на латышскай мове ў дзяржаўных і муніцыпальных школах трэба да 1 верасня 2018 года.

Таксама прынятая да ведама асобная думка аб'яднання аб тым, што неабходна скасаваць выдачу відаў на жыхарства за набыццё нерухомасці.

Дэкларацыю ўрада плануецца падпісаць 11 лютага, калі ў Сойме адбудзецца галасаванне аб яго зацвярджэнні.

Раней сайт паведамляў, што ў Латвіі закрывае апошні мясцовы расейскамоўны тэлеканал.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках