7 траўня 2024, aўторак, 13:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На поўдні Нямеччыны сутыкнуліся ў лоб два пасажырскія цягнікі

1
На поўдні Нямеччыны сутыкнуліся ў лоб два пасажырскія цягнікі
Фота: @MarQs__

У выніку інцыдэнту некалькі чалавек загінулі, блізу 100 параненыя.

Аварыя на чыгунцы адбылася раніцай у раёне курорта Бад Айблінг на поўдні Баварыі, паведамляе агенцтва Reuters (пераклад - РБК). Праз невядомую пакуль прычыну адбылося лабавое сутыкненне двух цягнікоў, у выніку чаго некалькі вагонаў сышлі з рэек і перакуліліся.

Паводле звестак выдання Focus, якое спасылаецца на прадстаўніка мясцовай паліцыі, сярод пасажыраў ёсць загінулыя, іх лік удакладняецца. Пацярпелымі лічацца больш за 100 чалавек.

На месца аварыі накіраваныя гелікоптэры, а таксама дадатковыя сілы ратавальнікаў як з розных раёнаў Баварыі, так і з суседняй Аўстрыі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках