7 траўня 2024, aўторак, 17:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мітрапаліт Кандрусевіч: Вялікі пост сёлета мае асаблівае значэнне

1
Мітрапаліт Кандрусевіч: Вялікі пост сёлета мае асаблівае значэнне
Тадэвуш Кандрусевіч
ФОТА: CATHOLIC.BY

У каталіцкім календары 2016 год - юбілейны год Божай міласэрнасці.

Вялікі пост сёлета мае асаблівае значэнне, бо гэта Юбілейны год Божай Міласэрнасці, гаворыцца ў звароце Мітрапаліта Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рымска-каталіцкай царквы (РКЦ) арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, паведамляе БелТА.

«Трагедыя сучаснага чалавека ў тым, што ён страціў пачуццё граху і праўды аб Божай міласэрнасці. І першае, і другое вельмі небяспечна, бо не дазваляе сустрэцца з аздараўленчым чароўным міласэрным дараваннем. Адзін кажа, што не мае граху, і таму яму не трэба звяртацца, другі - што так шмат зграшыў, што яму ўжо ніхто не зможа дапамагчы. На самай справе гэта зусім не так. Усім нам неабходна ўсвядоміць, што мы грэшныя, і даверыцца бязмежнай Божай Міласэрнасці»

Ён таксама адзначае, што неабходна адрозніваць грэшніка, які разумее сэнс граху, ад таго, хто не разумее ці страціў гэты сэнс.

«Апошні адмаўляецца ад неабходнасці звароту і Божага прабачэння, апраўдваючы свае грэшныя дзеянні тым, што ўсё так жывуць, што цяпер іншыя часы, не сярэднявечча і г.д. Такі хрысціянін вядзе падвойнае жыццё, што з'яўляецца скандалам, як кажа Папа Францыск», - гаворыцца ў звароце іерарха.

Вялікі пост у каталікоў сёлета пачынаецца 10 лютага і будзе доўжыцца да 26 сакавіка. Вялікдзень будзе адзначацца 27 сакавіка.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках