7 траўня 2024, aўторак, 17:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Макей сустрэўся з прадстаўнікамі МЗС краін Вышаградскай групы

1
Макей сустрэўся з прадстаўнікамі МЗС краін Вышаградскай групы

Як праходзіла сустрэча, вядома толькі з афіцыйнага прэс-рэлізу МЗС.

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей сустрэўся 9 лютага ў Менску з палітычнымі дырэктарамі МЗС краін Вышаградскай групы (ВГ) Іванам Естржабам (Чэхія), Левентэ Бенкё (Вугоршчына), Багумілай Ордык (Польшча) і Петэрам Мішыко (Славаччына).

Як паведамляе прэс-служба беларускага МЗС, падчас сустрэчы "абмеркаваныя пытанні развіцця супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Вышаградскай групай, перспектывы нармалізацыі стасункаў Беларусі з Еўрапейскім Звязам, а таксама шэраг тэм міжнароднага і рэгіянальнага парадку дня".

"Еўрапейскімі дыпламатамі была адзначаная гатоўнасць Рэспублікі Беларусь да працягу кантактаў у тэматыцы правоў чалавека як па наўпроставай лініі Беларусь - Еўразвяз, так і выкарыстоўваючы ўзгодненыя ўрадам праграмы садзейнічання развіццю з боку ўстаноў сістэмы ААН", - гаворыцца ў паведамленні.

Затым дэлегацыя Вышаградскай групы сустрэлася з намесніцай міністра замежных спраў Аленай Купчыной.

Увечары ў прадстаўнікоў краін Вышаградскай групы запланаваная сустрэча з беларускай апазіцыяй.

ФОТА: ПРЭС-СЛУЖБА БЕЛАРУСКАГА МЗС
Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках