18 траўня 2024, Субота, 15:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэрт: Пасля затрымання Япрынцава лагічна было чакаць пытанняў да Чыжа

8
Экспэрт: Пасля затрымання Япрынцава лагічна было чакаць пытанняў да Чыжа
УЛАДЗІМІР ЯПРЫНЦАЎ І ЮРЫЙ ЧЫЖ
ФОТА: TUT.BY

У пятніцу ўвечары выбухнула навіна аб затрыманні КДБ вядомага бізнэсоўца Юрыя Чыжа.

Ніякіх афіцыйных каментароў наконт інфармацыі пра затрыманне Юрыя Чыжа няма. Тым не менш, кіраўнік аналітычнага праекта Belarus Security Blog Андрэй Паротнікаў упэўнены, што гэта падзея наўпрост звязаная з папярэднім затрыманнем праваахоўнікамі кампаньёна Чыжа Уладзіміра Япрынцава.

"У Япрынцава ў "Трайпле" быў "другі" подпіс. І ўсе фінансавыя дакументы без подпісу Чыжа былі несапраўднымі. Таму, калі ўзялі Япрынцава, то лагічна было чакаць, што ўзнікнуць нейкія пытанні і да Чыжа. Вось, яны і ўзніклі", - сказаў экспэрт Еўрарадыё.

Нагадаем, саўладальніка кампаніі "Трайпл" Уладзіміра Япрынцава і ягонага сына Казбека праваахоўнікі затрымалі ў жніўні 2015 года. Нібыта, затрыманне звязана з вялікімі запазычанасцямі, няўдалымі спробамі іх выплаціць і адначасова са спробай вываду фінансаў з краіны. Называліся сумы 30-40 мільёнаў даляраў. Крэдыторамі былі ўплывовыя людзі з Расеі. Адначасова, украінская фірма "Жаспен Кэпітал Партнерс" падала на "Трайпл" у лонданскі суд - яны і ім павінны мільёны даляраў. Сцвярджаюць, што затрыманне бацькі і сына Япрынцавых было ўзгоднена не толькі з Юрыем Чыжом, але і асабіста з Аляксандрам Лукашэнкам.

Не абышлося без санкцыі кіраўніка Беларусі і ўчорашняе затрыманне Чыжа, упэўнены Андрэй Паротнікаў:

"На ўзроўні чутак, плётак і меркаванняў кажуць пра Чыжа, як пра асабліва набліжанага да сям'і Лукашэнкі. І калі на гэта меркаванне абапірацца, то сённяшняе затрыманне выглядае лагічным, бо любая шкода кампаніі "Трайпл"- гэта шкода для іншых людзей. Трэба чакаць і глядзець, чым усё гэта скончыцца".

Калі гаворка ідзе аб нанясенні шкоды праз нейкія "ашуканскія схемы", то ў Чыжа будзе магчымасць "купіць" сабе свабоду: кампенсаваць нанесеныя страты. Адзінае, усё залежыць ад таго, пра якую суму ідзе гаворка, разважае Паротнікаў:

"Калі толькі гаворка ў гэтым выпадку не ідзе пра такую правіну, якую грашыма не кампенсаваць. Мы ж не ведаем усёй сістэмы ўзаемастасункў паміж Чыжом і асабіста Аляксандрам Лукашэнкам - хто якія на сябе абавязанні браў і гэтак далей".

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках