3 траўня 2024, Пятніца, 15:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грандыёзны канцэрт Brutto і Dzieciuki ў Беластоку

15
Грандыёзны канцэрт Brutto і Dzieciuki ў Беластоку
ФОТА: ІВАН МЯЖУЙ/CHARTER97.ORG

На канцэрце Brutto і Dzieciuki ў Беластоку разгарнулі вялізны бел-чырвона-белы сцяг.

12 сакавіка ў беластоцкім Лядовым палацы адбыўся канцэрт гуртоў Brutto і Dzieciuki. Канцэрт сабраў больш за 2 тысячы чалавек - заўзятары прыехалі з Гародні, Берасця, Менску, Польшчы ды Украіны.

На ўваходзе ў Лядовы палац людзі спявалі «Ляпісаў», Brutto, NRM, іранічныя песні ў адрас Лукашэнкі.

Арганізатары загадзя аб'явілі, што алкаголь на тэрыторыі Палаца прадавацца не будзе.

Ключавым момантам канцэрта стаў вялізны бел-чырвона-белы сцяг. Гледачы разгарнулі яго падчас выступу абодвух гуртоў.

Карэспандэнт charter97.org падрыхтаваў фотарэпартаж з грандыёзнага канцэрту ў Беластоку.

ФОТА: ІВАН МЯЖУЙ/CHARTER97.ORG

Нагадаем, што раней лідар Brutto Сяргей Міхалок падаў заяўку на канцэрт 27 траўня ў Палацы спорту ў Менску. Прадусар гурта Антон Азізбекян прыязджаў у Менск з Кіева, дзе цяпер знаходзіцца беларускі гурт, каб падаць адпаведныя дакументы ў Менгарвыканкам. Аднак 2 сакавіка стала вядома, што Менгарвыканкам не дазволіў канцэрт Brutto 27 траўня ў Палацы спорту, спаслаўшыся на тое, што ў гэты дзень будуць адбывацца «мантажныя працы».

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках