17 траўня 2024, Пятніца, 5:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У гіпермаркетах Чыжа ProStore назіраюцца перабоі з таварамі

21

Пачынаючы з суботы ў гандлёвай сетцы імкліва зменшыўся асартымент.

У гіпермаркетах ProStore назіраюцца перабоі з таварамі. Так, у суботу 12 сакавіка ў продажы не было ялавічыны. Меншы, чым звычайна, быў асартымент сыроў, вяндліны, паведамляе «Наша Нiва».

Фота: twitter/Malinauski

Аб памяншэнні асартыменту сведчылі таксама паліцы, запоўненыя аднолькавымі таварамі: аўсянкай, асобнымі газаванымі напоямі.

13 і 14 сакавіка сітуацыя захоўваецца.

Гэта сведчыць аб неплацежаздольнасці з боку кампаніі «Трайпл», якой належаць ProStore.

Фота: twitter/Malinauski
Фота: twitter/Malinauski

Некалькімі днямі раней у рэдакцыю сайта charter97.org звярнуліся касіры гіпермаркета ProStore і паведамілі, што ў гэтым месяцы кіраўніцтва затрымлівае работнікам заробак.

11 сакавіка стала вядома пра затрыманне ўласніка «Трайпла», мультымільянера Юрыя Чыжа, а таксама мэнэджараў кампаніі.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках