16 траўня 2024, Чацвер, 5:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША вітаюць памілаванне 148 асуджаных у Азербайджане

1
ЗША вітаюць памілаванне 148 асуджаных у Азербайджане

Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры вітаў распараджэнне прэзідэнта Ільхама Аліева аб памілаванні 148 асуджаных асоб у Азербайджане.

Пра гэта cа спасылкай на Дзярждэпартамэнт ЗША паведамляе 1news.az. Кэры асабліва адзначае, што сярод памілаваных больш за дзесяць чалавек - журналісты, грамадскія актывісты і праваабаронцы.

Адзначаецца, што ў ліку памілаваных імёны Анара Мамедлі, Расула Джафарава, Талеха Хасмамедава, Немата Панахлы, а таксама шэрагу сябраў руху NIDA, палітыкаў Тофіга Якублу, Ядзігара Садыгава і Сіраджа Керымава, журналістаў Парвіз Гашымава і Хілала Мамедава.

Таксама ў ЗША віталі той факт, што ў чацвер на свабоду адпушчаны і журналіст Раўф Міркадыраў, якому было зменена пакаранне з 6 гадоў турэмнага зняволення на 5 гадоў умоўнага тэрміну.

«Мы з нецярпеннем чакаем сумеснай працы з Азербайджанам па дадатковых пазітыўных кроках», - сказаў Кэры.

У чацвер, 17 сакавіка Прэзідэнт Азербайджанскай Рэспублікі падпісаў распараджэнне аб памілаванні 148 асуджаных, з якіх 137 чалавек былі вызваленыя ад неадбытай часткi пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі, 6 - ад папраўчых работ, а 5 - ад выплаты штрафаў.

Аб вызваленні 14 чалавек з гэтага спісу хадайнічалі праваабарончыя арганізацыі. Яшчэ 16 чалавек - замежныя грамадзяне, якія адразу пасля вызвалення былі дэпартаваныя з краіны.

Пры прыняцці акта аб памілаванні прымаліся пад увагу цяжар учыненых злачынстваў, небяспека асуджаных для грамадства, стан здароўя і сямейнае становішча, паводзіны ў месцах пазбаўлення волі.

Распараджэнне ўвайшло ў дзеянне з дня падпісання.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках