17 траўня 2024, Пятніца, 9:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лінкявічус: Санкцыі супраць Расеі трэба пашыраць

1
Лінкявічус: Санкцыі супраць Расеі трэба пашыраць
Лінас Лінкявічус

Кіраўнік МЗС Літвы падчас візіту ў зону АТА асабіста пераканаўся, што прарасейскія сепаратысты не выконваюць замірэнне.

«Ні рыторыка, ні цяперашнія захады ўплыву не робяць неабходнага ўплыву на Расею, таму варта пашыраць санкцыі, якія ўжываюцца да яе, за ўдзел у канфлікце ва Украіне», - заявіў міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус, паведамляе выданне Delfi.

«Тыя санкцыі, якія мы ўжываем, варта пашырыць, і яны нарэшце павінны быць накіраваныя туды, дзе знаходзяцца прычыны незаконных пастаноў або памылковай палітыкі», - сказаў Лінкявічус, які знаходзіцца ў Берліне.

Там ён правёў сустрэчу з кіраўніком МЗС Нямеччыны Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам.

Раней на гэтым тыдні, падчас знаходжання ў Марыупалі міністр распавёў, што асабіста пераканаўся ў тым, што падтрымоўваныя Расеяй сепаратысты не выконваюць замірэнне.

Лінкявічус распавёў, што падчас ягонай паездкі туды мінамётныя міны сепаратыстаў падарваліся ў некалькіх сотнях метраў ад літоўскай дэлегацыі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках