26 красавiка 2024, Пятніца, 14:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі ўзмоцнены кантроль за праходжаннем тэхагляду

32
У Беларусі ўзмоцнены кантроль за праходжаннем тэхагляду

Супрацоўнікі УП «Белтэхагляд», Дзяржаўтаінспекцыі і Транспартнай інспекцыі з 21 да 30 сакавіка праводзяць супольную рэспубліканскую дэкаду «Дзяржтэхагляд».

Пра гэта паведамілі прэс-службе Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі.

«Асноўная мэта акцыі - узмацненне кантролю за своечасовым праходжаннем дзяржтэхагляду транспартных сродкаў і прыцягненне ўвагі аўтаўладальнікаў да пытанняў падтрымання аўтамабіляў у тэхнічна спраўным стане», - адзначылі спецыялісты.

Статыстыка, якой валодае Мінтранс, сведчыць, што ад 17% да 23% аўтаўладальнікаў штогод ігнаруе працэдуру дзяржтэхагляду.

«Тым самым яны пакідаюць па-за ўвагай не толькі тэхнічны стан сваіх аўтамабіляў, але і бяспеку людзей», - канстатавалі ў прэс-службе. Такія аўтаўладальнікі могуць быць пакараныя штрафам сумай да трох базавых адзінак (цяпер адна базавая адзінка складае Br210 тысяч).

Пры паўторным цягам года парушэнні штраф павялічваецца да пяці базавых адзінак. Удзельнікі сакавіцкіх рэйдаў будуць правяраць аўтамабілі, якія эксплуатуюцца без дазвольнай наклейкі на ветравым шкле, а таксама якія маюць відавочныя неадпаведнасці ў вонкавым выглядзе.

«Асаблівая ўвага будзе нададзеная кантролю за сапраўднасцю адзнак у дакументах аб праходжанні дзяржтэхагляду, для чаго будзе арганізаваны аператыўны доступ да электронных баз прадпрыемства «Белтэхагляд», - падкрэслілі спецыялісты.

У прэс-службе нагадалі, што за падробку або выкарыстанне падробленых дакументаў, штампаў, пячатак прадугледжаная крымінальная адказнасць аж да пазбаўлення волі.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках