18 траўня 2024, Субота, 16:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькасць бедных у Расеі вырасла да максімуму

8
Колькасць бедных у Расеі вырасла да максімуму
Фота: TASS

Колькасць людзей, якія жывуць за мяжой беднасці ў Расеі ў 2015 годзе вырасла адразу на 3,1 мільёна, склаўшы 19,2 мільёна чалавек.

Гэта максімальны паказчык з 2006 года, калі за мяжой беднасці ў краіне жылі 21,6 млн чалавек, паведамляе BBC.

У 2014 годзе колькасць бедных у Расеі складала 16,1 млн чалавек. Узровень беднасці ў краіне ў мінулым годзе вырас да 13,4% з 11,2% у 2014 годзе.

Звесткі аб колькасці бедных былі пададзеныя без уліку статыстыкі аб Крыме і Севастопалі.

Міністр працы і сацыяльнай абароны Расеі Максім Тапілін у лютым заяўляў, што 60-70% тых, хто жыве за мяжой беднасці - гэта сем'і з дзецьмі. Паводле прагнозу міністра, у 2016 годзе заробкі ў рэальным вымярэнні, гэта значыць з улікам інфляцыі, будуць зніжацца на 3-4%.

У мінулым годзе рэальныя заробкі ў Расеі пачалі скарачацца на фоне дэвальвацыі рубля і высокай інфляцыі. Рост заробкаў у намінальным вымярэнні таксама моцна запаволіўся.

Паводле версіі экспэртаў Інстытута сацыялогіі РАН, бедным варта лічыць чалавека, які не ў стане забяспечыць сабе нармальнае харчаванне і пражыванне ў аптымальных варунках, а таксама карыстацца паслугамі платнай медыцыны.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках