30 красавiка 2024, aўторак, 2:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заробак у Беларусі далей зніжаецца

14
Заробак у Беларусі далей зніжаецца

Намінальны налічаны сярэдні заробак работнікаў у Беларусі ў лютым 2016 года склаў 6 млн 615 тысяч 737 рублёў.

Як паведаміў Нацыянальны статыстычны камітэт, у лютым 2016 года рэальны заробак (з улікам інфляцыі) у параўнанні з лютым 2015 года знізіўся на 4,6%, піша БелаПАН.

У прамысловасці ў лютым сярэдні заробак склаў 7 млн 40 тысяч рублёў, у будаўніцтве - 6 млн 843,7 тысяч, на транспарце - 7 млн 352,6 тысяч, у сельскай, лясной і рыбнай гаспадарцы - 4 млн 429,7 тысяч, у адукацыі - 4 млн 999,7 тысяч рублёў. Сярэдні заробак работнікаў аховы здароўя склаў 5 млн 552,8 тысяч рублёў.

Максімальным заробак быў у работнікаў сферы, звязанай з інфармацыйнымі тэхналогіямі, - 34 млн 30,6 тысяч рублёў, мінімальны - у галіне выканання сацыяльных паслуг (4 млн 17,3 тысяч).

Максімальны сярэднямесячны налічаны заробак работнікаў у лютым гэтага года сярод рэгіёнаў быў у Менску - 9 млн 475 тысяч рублёў, мінімальны - у Магілёўскай вобласці (5 млн 593,8 тысяч). У Берасцейскай вобласці сярэдні заробак склаў 5 млн 652,4 тысяч рублёў, у Гомельскай - 5 млн 901,3 тысяч, Гарадзенскай - 5 млн 639 тысяч, Менскай - 6 млн 517,3 тысяч, Віцебскай - 5 млн 639,5 тысяч рублёў.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках