17 траўня 2024, Пятніца, 11:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пражытковы мінімум падвышаны на $2,5: беларусам прапануюць выжыць на $81

11
Пражытковы мінімум падвышаны на $2,5: беларусам прапануюць выжыць на $81
ФОТА: BYMEDIA.NET

Устаноўлены бюджэт пражытковага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (БПМ) з 1 сакавіка да 30 красавіка гэтага года на суму 1 млн 640 тысяч.

Такая пастанова змяшчаецца ва ўказе ад 25 сакавіка 2016 года № 111 «Аб падаткаабкладанні і зацвярджэнні бюджэту пражытковага мінімуму», паведамляе БелТА.

БПМ з 1 сакавіка гэтага года павышаны на 3,1% у мэтах забеспячэння дадатковай абароны сацыяльна неабароненых катэгорый грамадзян. Бюджэт пражытковага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва з 1 лютага 2016 года ў разліку на месяц складаў Br1 млн 591 тысяч 310.

Як растлумачылі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны, у сувязі са зменай БПМ з сакавіка павялічацца мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пенсіі; набаўкі, павышэнні да пенсій і даплаты людзям ва ўзросце 75 гадоў і старэйшым; некаторыя тыпы дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей, ды іншыя выплаты, якія вылічаюцца з сумы БПМ.

Таксама з сакавіка павышаецца крытэрый патрэбы пры вызначэнні права на дзяржаўную адрасную сацыяльную дапамогу (ДАСД) грамадзян і сем'яў, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Будзе праведзены пераразлік штомесячнай сацыяльнай дапамогі, што выдаецца ў межах ДАСД.

Са слоў спецыялістаў, БПМ для асноўных сацыяльна-дэмаграфічных груп насельніцтва застаецца ў ранейшых сумах, устаноўленых з 1 лютага гэтага года пастановай Мінпрацы і сацабароны ад 20 студзеня 2016 года №4: працаздольнага насельніцтва - Br1 млн 751 тысяч 560; пенсіянераў - Br1 млн 213 тысяч 110; студэнтаў - Br1 млн 539 тысяч 810; дзяцей ва ўзросце да трох гадоў - Br1 млн 10 тысяч 500; дзяцей ва ўзросце ад трох да шасці гадоў - Br1 млн 415 тысяч 810; дзяцей ва ўзросце ад шасці да васямнаццаці гадоў - Br1 млн 741 тысяч 220.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках