3 траўня 2024, Пятніца, 9:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Партыі БХД шостым разам адмоўлена ў рэгістрацыі

9
Партыі БХД шостым разам адмоўлена ў рэгістрацыі
ФОТА: АНДРЭЙ АЛЯКСАНДРАЎ

Яшчэ ў сакавіку 2011 года ў інтэрв'ю The Washington Post Лукашэнка заявіў, што БХД, «ніколі не будзе зарэгістраваная».

Міністэрства юстыцыі чарговы, шосты, раз адмовіла ў рэгістрацыі партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД), якая нядаўна запатрабавала адстаўкі Лукашэнкі.

Як паведамляе сайт Мінюста, «падчас выбарачнай праверкі шэраг грамадзян, указаных у ліку заснавальнікаў партыі, заявілі аб тым, што не маюць да партыі ніякага дачынення і не ўдзельнічалі ў яе стварэнні, не ставілі сваіх подпісаў у спісе заснавальнікаў. Асобныя грамадзяне ў спісе заснавальнікаў былі ўказаны неаднаразова, а ў дачыненні да шэрагу іншых заснавальнікаў партыі былі ўказаны неадпаведныя рэчаіснасці звесткі».

Таксама, заяўляюць у Мінюсце, аргкамітэт нібыта парушыў патрабаванне аб тым, што ў якасці заснавальнікаў палітычнай партыі маюць права выступаць толькі грамадзяне Рэспублікі Беларусь.

Пры разглядзе дакументаў, прадстаўленых для дзяржаўнай рэгістрацыі, у Мінюста, паведамляе ўстанова, паўсталі «абгрунтаваныя сумневы адносна вылучэння неабходнага ліку дэлегатаў ад 1041 заснавальніка партыі».

Аргкамітэту БХД раней было адмоўлена ў рэгістрацыі партыі пяць разоў. Першы ўстаноўчы з'езд партыі прайшоў у 2009 годзе, у 2010-м - яшчэ два. Чацвёртая спроба рэгістрацыі партыі была прынятая ў снежні 2011-га, а пяты ўстаноўчы з'езд адбыўся 13 чэрвеня 2015 года.

Раней хрысціянскія дэмакраты заяўлялі пра намер падаць заяўку на ўключэнне ў Кнігу рэкордаў Гінеса па колькасці адмоў у рэгістрацыі. У сакавіку 2011 года ў інтэрв'ю The Washington Post Аляксандр Лукашэнка заявіў, што БХД, «імаверна, ніколі не будзе зарэгістраваная». «Яны ўдзельнічалі ў беспарадках. Яны не хрысціянскія дэмакраты, яны бандыты», - сказаў ён.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках