2 траўня 2024, Чацвер, 2:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцер Вайцюшкевіч прэзентуе «Камету» ў Вільні

Зміцер Вайцюшкевіч прэзентуе «Камету» ў Вільні
Зміцер Вайцюшкевіч
ФОТА: CHARTER97.ORG

14 траўня адбудзецца прэзентацыя новага альбома беларускага музыкі.

У візавай падтрымцы МЗС Літвы на гэты раз адмовіла, але, не маючы магчымасці выступаць на радзіме, выканаўцы гатовыя працаваць нават у такіх варунках, каб убачыцца з беларускімі гледачамі, паведамляе tut.by.

Альбом «Камета» - адна з самых лірычных і далікатных работ у аб'ёмнай дыскаграфіі Зміцера Вайцюшкевіча, якую можна паставіць у адзін шэраг з «Паравінамі году» (2003) і «Танга з ружай» (2006).

Новы дыск запісаны на словы культавага чэшскага паэта і барда Яраміра Нагавіцы, які распачаў сваю кар'еру ў пачатку 80-х і дагэтуль збірае па 10-15 тысяч гледачоў у Чэхіі, Славаччыне ды Польшчы.

«Гэта вельмі мяккі і лірычны альбом - пра каханне ў розных складаных абставінах і розным узросце. Менавіта жыццёвасць у тэкстах Нагавіцы мяне вельмі падкупіла. У другім аддзяленні выканаем самыя лірычныя песні з папярэдніх альбомаў - будзе такі вялікі вясновы канцэрт у прыгожай зале гарадской ратушы. Здаецца, ніхто з беларусаў там яшчэ не выступаў», - тлумачыць Зміцер.

Зміцер Вайцюшкевіч з вясны 2011 года практычна не можа выступаць на радзіме. Адзіны за гэты час сольны канцэрт адбыўся ў кастрычніку 2014 у ДК МАЗ.

Да і пасля гэтага выступы з розных прычын зрываліся, у тым ліку праз афіцыйныя адмовы. Дайшло да таго, што ў ліпені 2015 Вайцюшкевіч атрымаў адмову са спасылкай на ўказ №257, які забараняе «канцэрты, што пагражаюць нацыянальнай бяспецы, грамадскаму парадку, маральнасці і здароўю насельніцтва, правам і свабодам грамадзян».

«Мы двойчы падавалі заяўку на бясплатныя візы ў МЗС Літвы, але абодва разы атрымалі адмову без тлумачэнняў. Мне важна бачыцца з беларускімі гледачамі, таму, нягледзячы на ўсе абставіны, мы робім гэты канцэрт. Зала на 200 чалавек, будзе вельмі адкрыта і ўтульна», - распавядае Вайцюшкевіч.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках