5 траўня 2024, Нядзеля, 23:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анатоля Лябедзьку аштрафавалі за Дзень Волі

6

За ўдзел у шэсці 25 сакавіка суд аштрафаваў лідара АГП на 50 базавых адзінак.

12 красавіка ў судзе Цэнтральнага раёна Менска адбыўся суд над лідарам Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатолем Лябедзькам, паведамляе сайт ucpb.org.

За ўдзел у шэсці на Дзень Волі яму выставілі абвінавачванне паводле ч.3 арт.23.34 КаАП. Суддзя Вікторыя Шабуня, вядомая сваім удзелам у палітычных працэсах і вынясеннем палітычна матываваных прысудаў, абвясціла чарговую і цалкам прадказальную пастанову - аштрафаваць на 50 базавых адзінак - 10,5 млн ($500).

«Чарговы судовы працэс. Вотум недаверу Шубуні і Ліпаю. О так! Па колькасці тэатралізаваных мерапрыемстваў, танных спектакляў і актораў-самавукаў Беларусі няма роўных у Еўропе. Сістэма такая, што граць вымушаныя многія. Адныя, яшчэ неяк нацягнуць на сябе чорную мантыю, удаюць суддзяў, іншыя, атрымаўшы каманду «піль», робяць выгляд, што кіруюцца выключна законам, трэція, учыніўшы чарговую подласць, нешта мармычуць аб неабходнасці карміць сваіх дзяцей. Людзі-маскі. Дома яны кажуць адно, на працы іншае, у коле знаёмых трэцяе. Мімікрыя самы распаўсюджаны дыягназ у Беларусі», - напісаў з залы суда на сваёй старонцы ў Фэйсбуку Анатоль Лябедзька.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках