29 красавiка 2024, панядзелак, 6:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вольга Маёрава: Патрабаванне адстаўкі ўрада спадабалася рабочым МАЗа

7

14 красавіка актывісты Аб'яднанай грамадзянскай партыі выйшлі да прахадной МАЗа.

Сярод прапанаваных рабочых матэрыялаў былі ўлёткі з патрабаваннем адстаўкі ўрада і Лукашэнкі, а таксама буклет пра кампанію «За даступную і якасную медыцыну».

«Усё ішло на ўра, - распавяла ucpb.org адна з удзельніц акцыі, актывістка АГП Вольга Маёрава. - Я нават адстала ад асноўнай групы па адной простай прычыне - людзі ішлі і ішлі, цягнучы рукі, каб атрымаць нашы друкаваныя матэрыялы. Адмоваў амаль не было, было шмат просьбаў: «Дайце нам яшчэ пачытаць!» Калі не так даўно на прахадной МТЗ у настроях працоўных пераважала дэпрэсія, то на МАЗе ўсё было вельмі пазітыўна, энэргічна і асэнсавана».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках