26 красавiка 2024, Пятніца, 15:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Маскве памочнік дэпутата Дзярждумы зладзіў стральбу каля кас

5
У Маскве памочнік дэпутата Дзярждумы зладзіў стральбу каля кас
ФОТА З САЙТА ANSAR.RU

Страляў памочнік дэпутата Дзярждумы ад «Адзінай Расеі» Ях’ю Акіеў.

У Маскве адбыўся інцыдэнт са стральбой: на Камсамольскай плошчы ля касы аднаго з размешчаных тут трох вакзалаў затрымалі памочніка дэпутата Дзярждумы. Пра гэта са спасылкай на крыніцу ў органах паведамляе NEWSru.com.

Аб стральбе ля касаў у паліцыю паведамілі відавочцы. Праваахоўнікі выявілі на месцы памочніка дэпутата - 50-гадовага Ях’ю Акіева. Мужчына знаходзіўся разам са сваім знаёмым - 28-гадовым Ісмаілам Б. Акіеў паказаў праваахоўнікам пасведчанне памочніка дэпутата Дзярждумы Дзмітрыя Савельева («Адзіная Расея»).

Ён патлумачыў, што страляў з пісталета свайго прыяцеля. Ніхто не пацярпеў.

Відавочцы сцвярджаюць, што было некалькі стрэлаў, а паміж мужчынамі была бойка.

Акіеў і яго таварыш былі дастаўленыя ў паліцыю, дзе заявілі, што стрэлы былі зробленыя выпадкова, а бойкі і зусім не было. Памочнік дэпутата заявіў, што Ісмаіл выцягнуў пісталет, каб паказаць яго Акіеву, а той выпадкова націснуў на курок.

Пасля разгляду мужчыну і яго таварыша адпусцілі. Паліцыя высвятляе дэталі таго, што адбылося.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках