5 траўня 2024, Нядзеля, 14:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ДАІ Менска распавяла падрабязнасці інцыдэнту з інспектарам і матацыклістам

Звесткі дзяржаўтаінспекцыі адрозніваюцца ад аповедаў відавочцаў аварыі.

Дзяржаўтаінспекцыя Менска паведаміла на сваім сайце падрабязнасці інцыдэнту, у якім сур'ёзна пацярпеў інспектар ДАІ:

- 18 красавіка а 10:50 экіпаж ДПС, рухаючыся па праспекце Машэрава з боку вуліцы Чырвоная ў напрамку праспекта Незалежнасці, звярнуў увагу на матацыкліста, які ехаў без рэгістрацыйнага нумарнога знака і з парушэннямі правілаў дарожнага руху.

ФОТА: «МЕНСК-НАВІНЫ»

Падчас прыпынку транспарту на святлафоры была прынятая пастанова аб затрыманні матацыкліста і правядзення разбору. Супрацоўнік ДАІ падышоў да кіроўцы матацыкла, прадставіўся і запатрабаваў прад'явіць дакументы, аднак матацыкліст гэтае патрабаванне праігнараваў і паспрабаваў з'ехаць. Пры гэтым учыніў наезд на інспектара ДАІ, а затым сутыкненне з іншым транспартным сродкам.

Раней са спасылкай на відавочцаў паведамлялася, што інспектар ДАІ, спрабуючы спыніць матацыкл, які выязджаў на скрыжаванне, схапіўся за яго, але кіроўца працягнуў рух і выцягнуў супрацоўніка ДПС за сабой.

Інспектар ДАІ атрымаў спалучаныя траўмы і быў шпіталізаваны.

Кіроўцам матацыкла апынуўся 31-гадовы ўраджэнец Жлобіна. Паводле інфармацыі УДАІ, раней малады чалавек 52 разы прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне ПДР, а таксама неаднаразова быў пазбаўлены пасведчання кіроўцы.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках